Махляр злупiў з клiента $3500. 21.by

Махляр злупiў з клiента $3500

09.02.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паабяцаўшы знаёмаму вырашыць за грошы пытанне аб непрыцягненнi яго да адмiнiстрацыйнай адказнасцi за кiраванне аўто ў стане алкагольнага ап'янення, 21-гадовы прайдзiсвет завалодаў буйнай сумай у СКВ.

Паводле звестак прэс-афiцэра Савецкага РУУС Вольгi Яскевiч, зламыснiк запатрабаваў за сваю паслугу 3500 долараў ЗША. Грошы ад даверлiвага мужчыны ён атрымаў, прычым правёў здзелку з хiтрыкамi: долары узяў ля РУУС, у будынак якога некалькi разоў заходзiў, маўляў, вырашаў там пытанне. І заспакоiў — усё "цiп-топ", баяцца няма падстаў. Аднак праз некаторы час гора-кiроўца не толькi быў пазбаўлены права кiравання транспартным сродкам на 3 гады, але i заплацiў штраф у памеры 700 тысяч рублёў. Зразумела, падмануты чалавек звярнуўся ў мiлiцыю. Супрацоўнiкi апошняй махляра затрымалi, а пры вобыску ў яго было знойдзена 10 тысяч долараў ЗША i 4 тысячы еўра. Праваахоўнiкi не выключаюць таго, што хiтрун падобным чынам "вырашаў пытаннi" неаднаразова. У дачыненнi да яго заведзена крымiнальная справа.

Валюту схаваў у нiжняй бялiзне

Праваахоўнiкi лiтаральна па "гарачых слядах" затрымалi кiшэннiка, якi "працаваў" у метро: злачынцу падвяла яркая куртка, у якой ён выбраўся на "працу".

Гэтае здарэнне, паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў аддзяленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, адбылося на станцыi "Кастрычнiцкая". Да супрацоўнiкаў мiлiцыi звярнулася ўсхваляваная госця сталiцы: невядомы выцягнуў у яе кашалёк з еўра i доларамi (у эквiваленце больш за 1 мiльён 300 тысяч рублёў). Пацярпелая таксама распавяла пра падазронага мужчыну, якi круцiўся ў вагоне побач, на iм была яркая куртка. Апошняя акалiчнасць i дапамагла выйсцi хутка на след злодзея. У аддзяленнi крымiнальнага вышку АУС метро вядзецца ўлiк кiшэнных злодзеяў, якiх затрымлiвалi калi-небудзь у падземцы, таму праваахоўнiкi адразу здагадалiся пра каго iдзе гаворка. Оперупаўнаважаныя адразу ж выбылi да месца жыхарства магчымага злачынцы i затрымалi яго. Пры вобыску ў падазронага ў нiжняй бялiзне былi знойдзены долары i еўра. Ён прызнаўся ва ўчыненым i паказаў месца, дзе выкiнуў партаманэт. Мiж iншым, зламыснiк не ўпершыню сутыкаецца з законам: для яго гэта будзе ўжо шостая судзiмасць.

Iгар ГРЫШЫН.

выкралi 870 л дызпалiва

Зламыснiкi выкралi 870 л дызпалiва з нафтапрадуктаправода "Захад-Транснафтапрадукт", паведамiлi БЕЛТА ў праваахоўных органах Беларусi.

Паблiзу вёскi Старыя Крукi Мiёрскага раёна 4 лютага ў 23.00 супрацоўнiкi мiлiцыi затрымалi 3 аўтамашыны: "Фальксваген", "Опель" i "Аўдзi", якімі кiравалі жыхар Наваполацка 1980 года нараджэння, жыхары г.п.  Ветрына Полацкага раёна 1960 i 1961 года нараджэння. Яны перавозiлi 870 л дызпалiва, выкрадзенага шляхам урэзкi ў магiстральны нафтапрадуктаправод прадпрыемства "Захад-Транснафтапрадукт".

.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паабяцаўшы знаёмаму вырашыць за грошы пытанне аб непрыцягненнi яго да адмiнiстрацыйнай адказнасцi за кiраванне аўто ў стане алкагольнага ап'янення, 21-гадовы прайдзiсвет завалодаў буйнай сумай у СКВ.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика