Лось... з дакументамi. 21.by

Лось... з дакументамi

10.03.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Работнiкi Навагрудскай мiжрайiнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету пры правядзеннi прыродаахоўнага рэйду на палiгоне цвёрдых бытавых адходаў паблiзу вёскi Алёхнавiчы Дзятлаўскага раёна сярод бытавога смецця знайшлi рэшткi лася — галаву, частку шкуры, пярэднiя ногi. І тут жа побач... дакументы на iмя жыхара нашай краiны.

— Гэта былi медыцынская даведка i нейкiя рахункi, — распавёў намеснiк начальнiка iнспекцыi Дзянiс МАСКАЛЬ, якi браў удзел у тым рэйдзе. — Дзятлаўскiм РАУС па гэтым факце заведзена крымiнальная справа, а пракуратура санкцыянавала вобыск у доме ўладальнiка дакументаў. Было ўстаноўлена, што гэты грамадзянiн мае ўскоснае дачыненне да справы. Згодна з устаноўленай iнфармацыяй лось быў траўмаваны аўтамашынай. Пэўныя асобы, якiя ўжо ўстаноўлены, знайшлi яго, прывезлi ў вёску, дзе тушу разабралi i падзялiлi памiж сабой мяса. Цяпер высвятляюцца ўсе акалiчнасцi справы.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работнiкi Навагрудскай мiжрайiнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету пры правядзеннi прыродаахоўнага рэйду на палiгоне цвёрдых бытавых адходаў паблiзу вёскi Алёхнавiчы Дзятлаўскага раёна сярод бытавога смецця знайшлi рэшткi лася — галаву, частку шкуры, пярэднiя ногi. І тут жа побач... дакументы на iмя жыхара нашай краiны.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика