У Глыбокім вада з крана небясьпечная для жыцьця. 21.by

У Глыбокім вада з крана небясьпечная для жыцьця

24.03.2010 14:39 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пітную ваду падвозяць малакавозам
Пітную ваду падвозяць малакавозам
Цэлы мікрараён райцэнтру не можа спажываць водаправодную ваду, бо ў яе трапілі каналізацыйныя сцёкі. Дзясяткі глыбачан атруціліся, некалькі чалавек, у тым ліку і дзеці, трапілі ў шпіталь.

Пра небяспеку жыхароў вуліц Чыгуначная, Паўночная, Энэргетыкаў ніхто не папярэдзіў. Людзей насцярожыў смурод, які ішоў ад вады, і жаўтаваты колер. Аднак пакуль звярталіся на санстанцыю ды чакалі адказу, у шпіталі апынуліся дзясяткі людзей.

Вырак санлекараў быў несуцяшальны: водаправодную ваду спажываць можна толькі для тэхнічных патрэбаў. Таму для жыхароў мікрараёну арганізавалі падвоз пітной вады: з 9 да 11 раніцы і з 17 да 19 вечара пад’яжджае малакавоз, і людзі стаяць у чарзе з вёдрамі. Чэргі бываюць вялікія, бо без чыстай вады засталіся і жыхары прыватнага сэктару, і два двухпавярховыя інтэрнаты - усяго больш за 200 чалавек.

Пакуль праблема якасці вады застаецца нявырашанай: у ёй ужо цягам двух тыдняў падвышанае ўтрыманне аміяку і кішэчнай палачкі, бо сцёкі трапілі ў рэзервуар, адкуль вада падаецца ў дамы і вулічныя калёнкі. Яе двойчы хляравалі, але гэта не дапамагло. А сыстэма ачышчальных збудаванняў, паводле тутэйшых жыхароў, не працуе ўжо каля дзесяці гадоў.

Як доўга будзе трываць забарона на ўжыванне водаправоднай вады, глыбачанам не кажуць. Найверагодней, трэба ладзіць новую свідравіну. Пітную ваду падвозяць пакуль без перабояў, але гэта нязручна: на дзень для сям’і трэба некалькі вёдзер вады, так што да малакавоза трэба хадзіць або некалькі разоў, або цягнуць на сабе вялікі бачок. Да таго ж застаецца небяспека, што вадой з крану могуць атруціцца маленькія дзеці, калі за імі не ўпільнаваць.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пітную ваду падвозяць малакавозам Цэлы мікрараён райцэнтру ня можа спажываць водаправодную ваду, бо ў яе трапілі каналізацыйныя сьцёкі. Дзясяткі глыбачан атруціліся, некалькі чалавек, у тым ліку і дзеці, трапілі ў шпіталь. Пра небясьпеку жыхароў вуліц Чыгуначная, Паўночная, Энэргетыкаў ніхто не папярэдзіў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика