У псіханеўралагічным дыспансеры ў Мінску адзін псіхічнахворы задушыў другога. 21.by

У псіханеўралагічным дыспансеры ў Мінску адзін псіхічнахворы задушыў другога

26.04.2010 11:23 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пракуратура Маскоўскага раёна Мінска распачала крымінальную справу па факце забойства, учыненага ў псіханеўралагічным дыспансеры №4 на праспекце Дзяржынскага.

Як паведаміў старшы памочнік пракурора горада Сяргей Балашоў, 22 красавіка ў адной з палат дыспансера са слядамі задушэння быў знойдзены труп пацыента — 28‑гадовага хворага на шызафрэнію. Прычынай смерці экспертыза назвала механічную асфіксію.

Праверкай устаноўлена, што злачынства ўчыніў 53‑гадовы пацыент з такім жа, як у загінулага, дыягназам. Ён змешчаны ў вартавое аддзяленне рэспубліканскай клінічнай псіхіятрычнай бальніцы «Навінкі».


Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратура Маскоўскага раёна Мінска распачала крымінальную справу па факце забойства, учыненага ў псіханеўралагічным дыспансеры №4 на праспекце Дзяржынскага. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика