У Брэсце кіроўцу маршруткі стала кепска і ён урэзаўся ў сцяну шматпавярховіка
30.04.2010 17:10
—
ЧП
|
У Брэсце кіроўца маршрутнага таксі маркі «ГАЗ» адчуў сябе дрэнна і, з’ехаўшы з дарогі, урэзаўся ў сцяну шматпавярховага жылога дома.
У ДТЗ атрымалі траўмы трое пасажыраў, паведаміла БелаПАН інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе абласной ДАІ Наталля Касьянік. Аварыя адбылася 30 красавіка каля 12.00 на праспекце Машэрава. Кіроўца маршрутнага таксі №10, які ехаў ад вуліцы Маскоўскай у бок вуліцы Леніна, недалёка ад прыпынку грамадскага транспарту «МОПР» з’ехаў з дарогі, двойчы перасек тратуар і бакавыя з’езды з дарогі, пасля чаго машына ўдарылася ў сцяну шматпавярховага жылога дома.Па дарозе маршрутнае таксі сутыкнулася з двума прыпаркаванымі легкавымі аўтамабілямі, у якіх не было людзей. У самой маршрутцы знаходзіліся 12 пасажыраў. Трое з іх атрымалі нязначныя траўмы, удары, і пасля аказання медыцынскай дапамогі адпушчаныя дамоў, паведаміла Касьянік. 42‑гадовы кіроўца маршруткі шпіталізаваны з дыягназам «Сутаргавы сіндром».У момант аварыі людзей на пешаходных тратуарах не было. Па гэтым факце праводзіцца праверка. З пачатку года гэта другое ДТЗ у Брэсце з удзелам маршрутных таксі з пацярпелымі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Брэсце кіроўца маршрутнага таксі маркі «ГАЗ» адчуў сябе дрэнна і, з’ехаўшы з дарогі, урэзаўся ў сцяну шматпавярховага жылога дома. У ДТЗ атрымалі траўмы трое...
|
|