У Хоцімску мужчына проста так збіў школьніка. 21.by

У Хоцімску мужчына проста так збіў школьніка

29.07.2010 14:57 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хоцімскім РАУС распачата справа па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) у дачыненні да 55-гадовага жыхара райцэнтра.

28 ліпеня п"яны мясцовы жыхар па невядомай прычыне ўдарыў у грудзі 13-гадовага хлопчыка, які ехаў на ровары. Ад удару дзіця ўпала, пры гэтым разбіўшы мабільны тэлефон. Прыйшоўшы дахаты, ён расказаў пра здарэнне бацькам, якія па апісаннях самі ўстанавілі асобу хулігана і паведамілі ў міліцыю. Мужчыну затрымалі, але затым адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

Нагадаем, падобны інцыдэнт, але з трагічнымі наступствамі адбыўся ў Бабруйску ўвечары 3 чэрвеня. 47-гадовы мясцовы жыхар, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап"янення, накінуўся на вучня 10-га класа. Зневажаючы падлетка зламыснік збіў яго, прычыніўшы цяжкія цялесныя пашкоджанні. Школьнік памёр на месцы.

Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хоцімскім РАУС распачата справа па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) у дачыненні да 55-гадовага жыхара райцэнтра. 28 ліпеня п"яны мясцовы жыхар па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика