Беларус «замініраваў» расійскі самалёт
04.10.2010 12:05
—
ЧП
|
У валгаградскім аэрапорце аварыйна сеў пасажырскі самалёт Прычынай аварыйнай пасадкі стала фальшывае паведамленне пра нібы закладзеную на борце авіялайнера бомбу. Як адзначае сайт «Малороссия», праверка паказала, што ніякай бомбы не было. Тым не менш, праверка доўжылася больш за дзве гадзіны, а пасажыры ў выніку прыбылі ў Грозны з трохгадзінным спазненнем. Пра бомбу паведаміў невядомы, які патэлефанаваў у аэрапорт «Унукава». Следчыя высветлілі, што тэлефанаванне было зробленае з Мінска.Праваахоўнікі кажуць, што наўрад ці мужчына, які званіў, хацеў сарваць палёт — мяркуючы па запісе тэлефанавання, ён быў у крайняй стадыі алкагольнага ап’янення. Нягледзячы на гэта, дыспетчары вырашылі ўсё ж не рызыкаваць і сказалі пілотам пасадзіць самалёт у Валгаградзе. Праваахоўнікі затрымалі Абодва нумары належалі аднаму і таму ж чалавеку — Яго затрымалі ва ўласнай кватэры, інфармуе «Газета. Ru». У мужчыны гэта не першае падобнае злачынства. Раней яго прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за тры выпадкі «тэлефоннага мініравання» беларускіх самалётаў і скіроўвалі на прымусовае лячэнне. Па словах затрыманага, на званкі ў Маскву ён вырашыўся пасля чарговай сваркі са сваякамі. Цяпер гэта версія правяраецца. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Валгаградзе аварыйна сеў пасажырскі самалёт Як-42, які здзяйсняў рэйс «Масква — Грозны».
|
|