Ад чаго загінула дзевяць дзікоў?
11.02.2011
—
ЧП
|
За два тыдні на тэрыторыі паляўнічых угоддзяў, арандаваных дзяржаўнай лесагаспадарчай установай "Цяцерынскае" (на стыку Шклоўскага, Талачынскага і Круглянскага раёнаў) выяўленыя факты падзяжу 9 дзікоў. Паводле інфармацыі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, ветэрынарнымі службамі праведзена ўскрыццё жывёлы. Адабраны матэрыял накіраваны ў Магілёўскую абласную ветэрынарную лабараторыю, ДУ "Белдзяржветцэнтр", РУП "Інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі імя Вышлескага" для вірусалагічных і бактэрыялагічных даследаванняў. Тушы дзікоў спалены, пляцоўка засыпана. Галоўным ветурачом Рэспублікі Беларусь праведзеная нарада з удзелам галоўных ветурачоў і карыстальнікаў паляўнічых угоддзяў Шклоўскага, Талачынскага і Кармянскага раёнаў. У дзесяцікіламетровай зоне ад месца падзяжу дзікоў вядзецца пастаянны маніторынг: абследуюцца ўгоддзі, пробы ад здабытых падчас палявання дзікоў перадаюцца ў ветэрынарныя ўстановы для даследавання. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За два тыдні на тэрыторыі паляўнічых угоддзяў, арандаваных дзяржаўнай лесагаспадарчай установай "Цяцерынскае" (на стыку Шклоўскага, Талачынскага і...
|
|