Вiцябчанку неабгрунтавана аштрафавалi з падачы былой аднакласнiцы. 21.by

Вiцябчанку неабгрунтавана аштрафавалi з падачы былой аднакласнiцы

01.06.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жыхарка Вiцебска была прыцягнута да адмiнiстрацыйнай адказнасцi за нелегальны гандаль, якiм нiколi не займалася, з падачы сваёй былой аднакласнiцы. Аднавiць справядлiвасць дапамагло ўмяшанне старшынi Вышэйшага гаспадарчага суда Беларусi i Генеральнай пракуратуры, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў гаспадарчым судзе Вiцебскай вобласцi.

У пачатку 2010 года жанчына са здзiўленнем даведалася, што яна абвiнавачваецца ў ажыццяўленнi прадпрымальнiцкай дзейнасцi без дзяржаўнай рэгiстрацыi. Гаспадарчы суд вобласцi, разгледзеўшы матэрыялы адной з раённых падатковых iнспекцый Вiцебска, прыцягнуў яе да адмiнiстрацыйнай адказнасцi ў выглядзе штрафу ў памеры 10 базавых велiчынь без канфiскацыi даходу, якi, зрэшты, не быў устаноўлены. Пазней, калi вiцябчанка звярнулася ў органы пракуратуры, удалося высветлiць, што яе добрым iменем скарысталася былая аднакласнiца.

Як аказалася, былая аднакласнiца займалася рознiчным гандлем без афiцыйнай рэгiстрацыi прадпрымальнiцкай дзейнасцi. Калi яна трапiла ў поле зроку падатковых органаў, то назвала не сваё iмя, а былой аднакласнiцы, падпiсала акт праверкi ад яе iменi i пазначыла яе нумар пашпарта, пры гэтым нiхто з правяраючых не запатрабаваў прад'явiць пашпарт. Акрамя таго, нелегальная гандлярка адзначыла ў пратаколе аб адмiнiстрацыйным правапарушэннi просьбу разгледзець справу ў яе адсутнасць.

Пастановай старшынi Вышэйшага гаспадарчага суда Беларусi Вiктара Камянкова было адменена рашэнне гаспадарчага суда Вiцебскай вобласцi адносна невiнаватай вiцябчанкi, а справа аб адмiнiстрацыйным правапарушэннi спынена.

Засада на браканьераў плёну не дала

Увечары на мабільны тэлефон намесніка начальніка Пінскай міжрайінспекцыі паступіла паведамленне: паблізу вадасховішча "Тышкавічы" Іванаўскага раёна ў паляўнічых угоддзях чутны стрэлы...

У 22.30 рэйдавая група ў кіламетры ад вадасховішча на палявой дарозе ўбачыла след валачэння дзікай жывёлы і аўтамабільных шынаў. У чатырох метрах ад узбочыны ў лесаахоўнай паласе знайшлі ласіху з агнястрэльнай ранай. За месцам арганізавалі скрытае назіранне, якое працягвалася да 2.30 ночы. Пасля чаго на месца былі выкліканыя міліцыянеры і арандатар паляўнічых угоддзяў. Пры абследаванні тушы дзікай жывёліны выявілі, што ласіха мела старыя загнілыя агнястрэльныя раны, ад чаго была моцна схуднелай. Верагодна, па гэтай прычыне стралкі не вярнуліся за здабычай. Шкода ацэненая ў больш як 3,3 мільёна рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

Кіраўніку Цэнтра маладзёжнай моды А. Варламаву прад'яўлены абвінавачанні

паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі.

Паводле даных следства, з 2007 па 2010 год Аляксандр Варламаў, з'яўляючыся дырэктарам ПУП "Агенцтва моды Сашы Варламава", мастацкім кіраўніком цэнтра сучаснага стылю і моды "UNІVЕRSUM MОDЕLS" упраўлення па справах культуры БДУ, а затым начальнікам Цэнтра маладзёжнай моды гэтай жа ВНУ (абедзве апошнія пасады займаў на грамадскіх пачатках), незаконна з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці прысвоіў грашовыя сродкі. Яны былі выдзелены пры камандзіраванні беларускіх дэлегацый пад кіраўніцтвам Варламава ў краіны Еўропы для правядзення фестывалю-конкурсу "Млын моды" — "Міжнародная маладзёжная творчая майстэрня". Варламаў, паводле версіі следства, прысвоіў тыя грашовыя сродкі, якія былі выдзелены ўдзельнікам дэлегацый на сутачныя расходы. Абвінавачаны прычыніў гэтымі дзеяннямі істотную шкоду правам і законным інтарэсам грамадзян.

Больш таго, паводле інфармацыі следства, Варламаў у перыяд з верасня 2009 года да снежня 2010 года з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў украў грашовыя сродкі, выдзеленыя БДУ для фінансавання дзейнасці Цэнтра маладзёжнай моды. У прыватнасці, размова ідзе аб крадзяжы грошай, якія налічваліся супрацоўнікам Цэнтра ў якасці зарплаты. Такім чынам, агульны ўрон на сённяшні дзень складае не менш як Br700 млн. У адносінах да Варламава выбрана мера спынення ў выглядзе заключэння пад варту.   Выкід сцёкаў: адзін за другім

На рацэ Белая Натопа работнікі Мсціслаўскай міжрайінспекцыі знайшлі вялікую колькасць мёртвай рыбы.

Падчас разбору было выяўлена, што за дзень-два да гэтага з ачышчальнай сістэмы гаспадаркі "Віхра" адбыўся выкід неачышчаных сцёкавых водаў, які, як мяркуецца, і стаў прычынай гібелі рыбы. Нанесеная навакольнаму асяроддзю шкода ацэненая ў 1,4 мільёна рублёў. А літаральна праз тры дні ў гэтую ж міжрайінспекцыю паведамілі пра гібель рыбы на рацэ Проня — на тэрыторыі Горацкага і Дрыбінскага раёнаў. З-за аварыі калектара ачышчальных збудаванняў гаспадаркі "Саўгас-камбінат "Горкі-тушкава" адбыўся выкід неачышчаных сцёкавых водаў. Шкода прыродзе склала 2,4 мільёна рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхарка Вiцебска была прыцягнута да адмiнiстрацыйнай адказнасцi за нелегальны гандаль, якiм нiколi не займалася, з падачы сваёй былой аднакласнiцы. Аднавiць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика