Замест сумесяў — метал на 150 тысяч долараў
01.11.2011
—
ЧП
|
У выніку сумеснай аперацыі супрацоўнікамі Віцебскай мытні і Упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама выяўлена і затрымана буйная нелегальная партыя каляровых металаў, якая перавозілася пад выглядам будаўнічых сумесяў. У гарадскім пасёлку Бягомль затрымалі грузавы аўтамабіль "Сканія" пад кіраваннем нашага суграмадзяніна. Грузавік ехаў у бок Віцебска. Згодна з прад'яўленымі кіроўцам дакументамі, у грузавым адсеку аўтамабіля знаходзілася 21 тона будаўнічых сумесяў. Паводле слоў вадзіцеля, груз перавозіўся з Літоўскай Рэспублікі ў адрас аднаго з суб'ектаў гаспадарання ў Маскву. Падчас праверкі ўстаноўлена, што адпаведныя суправаджальныя дакументы абсалютна не адпавядаюць рэчаіснасці і выкарыстоўваюцца для маскіроўкі нелегальнай перавозкі тавару. Аказваецца, затрыманы аўтамабіль з грузам не перасякаў мяжу рэспублікі і не быў аформлены на мытні. А нумарныя пячаткі Ашмянскай мытні на дакументах, як высветлілася, даўно выведзены з абарачэння. Пры правядзенні мытнага дагляду ў грузавым адсеку замест будаўнічых сумесяў быў знойдзены лом каляровых металаў (медзь, алюміній і іншыя) — усяго 25 тон. Паводле апошняй інфармацыі, партыя лому каляровых металаў была сфарміравана ў Рэспубліцы Беларусь і пад выглядам тавару, увезенага з-за межаў Мытнага саюза, незаконна вывозілася ў Расійскую Федэрацыю. У выпадку паспяховага вывазу лому ў Расію яго кошт склаў бы каля S150 тыс. Лом канфіскаваны, вядзецца праверка. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Згарэў гараж з аўтамабілемГэтае здарэнне адбылося ў сталіцы па вуліцы Рылеева раніцай. Пра пажар па тэлефоне паведаміў невядомы мужчына. Калі на месца прыбылі падраздзяленні МНС, цагляны аднапавярховы гараж на тэрыторыі прыватнага домаўладання гарэў адкрытым полымем. Было ўстаноўлена, што адбылося загаранне аўтамабіля "Опель Вектра", які належаў пенсіянеру 1955 года нараджэння. У выніку аўтамабіль быў знішчаны, пашкоджана маёмасць у гаражы і дах. Пры самастойным тушэнні пажару пацярпеў гаспадар, які атрымаў тэрмічныя апёкі твару, кісцей рук, правай галёнкі першай, другой, трэцяй ступеняў (15 працэнтаў цела) і ў выніку быў шпіталізаваны. У пажары вінаваты сам грамадзянін, які парушыў правілы эксплуатацыі газавых устройстваў і агрэгатаў (выкарыстоўвалася газавая гарэлка для прыварвання ліста бляхі да глушыцеля). Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выніку сумеснай аперацыі супрацоўнікамі Віцебскай мытні і Упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама выяўлена і затрымана буйная нелегальная партыя...
|
|