На пажары на Валожыншчыне загінуў мужчына
31.10.2013
—
ЧП
|
На пажары ў вёсцы Ганчары Вішнеўскага сельсавета загінуў мужчына. Здарэнне адбылося 30 кастрычніка. Ратавальнікі, што прыбылі на месца, убачылі, што дах дома гарыць адкрытым полымем. Калі супрацоўнікі МНС трапілі ўнутр дома, у калідоры выявілі моцна абгарэўшы труп гаспадара дома 1936 года нараджэння. Са слоў суседзяў, пенсіянер жыў адзін. Ніколі не злоўжываў спіртным, не курыў. Але ў мужчыны былі цяжкасці з перамяшчэннем, ён вельмі блага хадзіў. Пенсіянер амаль не пакідаў дома. Ежу яму гатавала і прыносіла сваячка, што жыве насупраць. Па папярэдняй версіі, у той дзень ён паліў у печы. Але дакладную прычыну пажару высветляць спецыялісты, − паведаміў старшы інспектар Валожынскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Алег Калітнік. Наталля ТУР. Фота bal.at.ua Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пажары ў вёсцы Ганчары Вішнеўскага сельсавета загінуў мужчына. |
|