Найбліжэйшымі суткамі захаваецца халаднаватае з замаразкамі надвор’е
26.05.2010 15:34
—
Разное
|
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, найбліжэйшымі суткамі ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер заходні 3—8 м/с, ноччу па паўночным усходзе парывы да 12—14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—7°С, у многіх раёнах Брэсцкай вобласці, а на астатняй тэрыторыі краіны месцамі чакаюцца замаразкі 0 — мінус 2°С, на тарфяніках Палесся да мінус 4°С; днём плюс 15—21°С.У Мінску 27 мая пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Вецер заходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—4°С, днём плюс 17—19°С. У наступныя двое сутак па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 28 мая на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с, падчас навальніц парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—13°С, па паўночным усходзе плюс 4—6°С; днём плюс 14—21°С, па паўднёвым усходзе да плюс 23°С. 29 мая месцамі кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер заходняй чвэрці 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—13°С, днём плюс 17—23°С. У Мінску 28 мая воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, раніцай і днём кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с, падчас навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—8°С, днём плюс 17—19°С. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, найбліжэйшымі суткамі ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Раніцай у асобных раёнах... |
|