ДАІ расставіць на дарогах манекены
02.07.2010 17:02
—
Разное
|
У Беларусі найбліжэйшым часам на асабліва небяспечных участках дарог і ў месцах рэдкага з’яўлення патрульных экіпажаў Дзяржаўтаінспекцыі з’явяцца манекены, якія нагадваюць інспектараў дарожна‑патрульнай службы.
Як паведамілі ў МУС, такую задачу паставіў міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў на аператыўнай нарадзе 30 чэрвеня. Сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі даручана звярнуць больш пільную ўвагу на кіроўцаў, якія ўязджаюць у Мінск з іншых рэгіёнаў краіны, бо многія з іх грэбуюць падчас руху рамянямі бяспекі, парушаюць правілы паркоўкі і стаянкі транспартных сродкаў. Анатоль Куляшоў лічыць неабходным вызначыць аварыйна небяспечныя ўчасткі і геапатагенныя зоны на дарогах краіны, г.зн. зоны шкоднага ўздзеяння зямной паверхні на стан здароўя чалавека ва ўмовах руху. На нарадзе прагучала інфармацыя аб тым, што з пачатку года ў Беларусі зарэгістраваны 42 здарэнні з пацярпелымі, дзе нездавальняючыя дарожныя ўмовы сталі спадарожным фактарам.Максімальны рост такіх здарэнняў адзначаецца ў Гродзенскай і Магілёўскай абласцях. Пры гэтым у Бабруйску адбылося шэсць з сямі зарэгістраваных у вобласці здарэнняў, у якіх зімой людзі пацярпелі з‑за няякаснага ўтрымання вуліц і дарог, што прывяло да стварэння слізкага пакрыцця. Ва ўсіх выпадках у дачыненні да службовых асоб, якія дапусцілі несвоечасовую апрацоўку праезнай часткі супрацьгалалёднымі матэрыяламі і яе няякасную ўборку, адміністрацыйныя пратаколы не складаліся. Падобныя сітуацыі былі ў Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях. Пры гэтым яшчэ ў студзені рэспубліканская Дзяржаўтаінспекцыя накіравала ў Мінтранс паведамленне аб тым, што пры ўчыненні ДТЗ з гібеллю ці раненнем людзей у месцах, дзе не праведзены запланаваныя работы, матэрыялы па іх будуць накіроўвацца ў органы пракуратуры для разгляду пытання аб завядзенні крымінальных спраў за бяздзейнасць службовых асоб прадпрыемстваў дарожнай гаспадаркі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі найбліжэйшым часам на асабліва небяспечных участках дарог і ў месцах рэдкага з’яўлення патрульных экіпажаў Дзяржаўтаінспекцыі з’явяцца манекены,...
|
|