Зьбіты Артур Фінькевіч
09.07.2010
—
Разное
|
Артур Фінькевіч і Аляксандар Лыкшын крочылі ў бок управы БНФ праспэктам Машэрава. Раптам да іх падбеглі некалькі чалавек, пырснулі ў вочы невядомай вадкасьцю і зьбілі з ног.
Артура і Аляксандра зьбівалі рукамі і нагамі. У Фінькевіча адабралі ноўтбук, флэшкі, грошы і мабільны тэлефон. Усё адбывалася ў двары дома на вачах шматлікіх сьведак. Жыхары дома выклікалі міліцыю і хуткую дапамогу. Артура з заплюшчанымі вачыма павезьлі ў 10-ы клінічны шпіталь. Мэдыкі сказалі, што на твары і вачах ёсьць апёк ад вадкасьці, якой яму пырснулі ў твар, выцятая сківіца, галава, нанесеныя іншыя відавочныя істотныя пабоі. Нехта са сьведак паведаміў, што бачыў разам з нападнікамі маладую жанчыну. Артур перакананы: напад адбыўся з-за таго, што празь дзень мае адбыцца зьезд "Маладой Беларусі", лідэрам якой ён зьяўляецца. Гледзячы па тым, як дзейнічалі невядомыя ў цывільным, ён лічыць, што гэта маглі быць толькі службоўцы зь нейкага падразьдзяленьня кшталту "Алмаза". Аляксандра Лыкшына Юрась Губарэвіч і Алесь Лагвінец павезьлі ў 1-ы клінічны шпіталь. Міліцыянты разам з людзьмі ў цывільным з 10 хвілінаў пасьля ад'езду хуткай, у якой быў Артур Фінькевіч, задавалі пытаньні Аляксандру Лыкшыну аб тым як даўно той ведае Артура. Хлопец мае жодзінскую прапіску. Ён спадзяецца, што яму акажуць першую дапамогу ў менскім шпіталі. Крынiца:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Артур Фінькевіч
|
|