На мяжы зноў забіраюць ноўтбукі актывістаў
09.07.2010
—
Разное
|
У грамадзкай актывісткі Веранікі Лазоўскай на беларуска-літоўскай мяжы адабралі ноўтбук. Вераніка паведаміла, што памежнікі спачатку доўга праглядалі яе рэчы. Яны патлумачылі дзяўчыне, што шукаюць рэчы з забароненай інфармацыяй. Дзеля гэтага яны пачалі глядзець ноўтбук дзяўчыны.
Шукалі ў дакумэнтах словы "прэзыдэнт", "патрыятызм", "бел-чырвона-белы сьцяг". Вераніка распавяла, што яны некалькі разоў тэлефанавалі свайму кіраўніцтву і сышлі, ветліва разьвітаўшыся. Калі ж дзьверы ў цягніку ўжо зачыняліся, раптам прыбеглі і дзяўчыну высадзілі. На мытні дзяўчыне патлумачылі, што ноўтбук забіраюць, каб праверыць яго на наяўнасьць забароненай інфармацыі на падставе пункту 2 артыкулу 307 мытнага Кодэксу. Ніка Лазоўская мусіць цяпер час ад часу тэлефанаваць на мяжу і запытваць калі можна забраць свой кампутар.Крынiца:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У грамадзкай актывісткі Веранікі Лазоўскай
|
|