У Баранавічах будуць судзіць трох ліцэістак за распаўсюд порнавыявы
26.04.2016 18:38
—
Разное
|
Здымак з архіву. Фота: Fotolia У Баранавічах будуць судзіць трох навучэнак прафесійнага ліцэя, якія распаўсюдзілі парнаграфічную выяву з тварам сваёй аднагрупніцы. Як паведаміла Адрэдагаванае фота ліцэістка захавала ў памяці свайго тэлефона і падзялілася ім са сваёй знаёмай. У студзені сёлета абвінавачаная на занятках ў ліцэі паказала двум сяброўкам згаданы адрэдагаваны здымак і прапанавала размясціць яго ў сацсетцы ў адкрытым доступе, што яны і зрабілі. Пацярпелая звярнулася да адміністрацыі навучальнай установы, а тая — у міліцыю. Тром дзяўчатам выстаўленае абвінавачанне "ў вырабе і распаўсюдзе парнаграфічнай выявы, здзейсненым групай паводле папярэдняй змовы з выкарыстаннем глабальнай камп'ютарнай сеткі інтэрнэт" (ч. 2 арт. 343 КК Беларусі). Ім пагражае ад 2 да 4 гадоў пазбаўлення волі. Адзначаецца, што пацярпелая ліцэістка не захацела, каб крымінальную справу распачалі за абразу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: Fotolia У Баранавічах будуць судзіць трох навучэнак прафесійнага ліцэя, якія распаўсюдзілі парнаграфічную выяву з тварам сваёй аднагрупніцы....
|
|