У Баранавічах рыбак патануў у тэхнічным вадаёме каля Лядовага палацу
10.08.2016 13:56
—
Разное
|
Пяцідзесяцігадовы жыхар Баранавічаў патануў пачас рыталкі ў тэхнічным вадаёме каля Лядовага палацу. Як паведамляе Відавочцы распавялі, што у аднаго з рыбакоў паправок заблытаўся ў водарасцях і ён палез у ваду, каб яго дастаць. Астатнія рыбакі былі занятыя сваімі справамі і не адразу заўважылі адсутнасць свайго прыяцеля. Затым яны спахапіліся, сталі яго зваць, а потым выклікалі выратавальнікаў. Прыкладна ў 20.20 вадалазы паднялі на паверхню цела рыбака. Мяркуецца, што мужчына аступіўся і захлынуўся. Глыбіня вадаёму дасягае 3 метраў, бераг гліністы і коўзкі. Усяго з пачатку года на тэрыторыі Брэсцкай вобласці патанула 54 чалавекі, у тым ліку 7 непаўналетніх. 21 чалавек уратаваны, з іх двое дзяцей.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пяцідзесяцігадовы жыхар Баранавічаў патануў пачас рыталкі ў тэхнічным вадаёме каля Лядовага палацу. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Брэсцкі абласны савет...
|
|