Мінчук захоўваў наркотыкі ў скрыні з-пад бульбы (фота). 21.by

Мінчук захоўваў наркотыкі ў скрыні з-пад бульбы (фота)

18.08.2016 11:52 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: guvd.gov.by

У Мінску супрацоўнікі наркакантролю разам з байцамі АМАПу ГУУС Мінгарвыканкама затрымалі 26-гадовага мужчыну, якога падазраюць у распаўсюдзе марыхуаны і метамфетаміну.

Праваахоўнікі затрымалі хлопца падчас сустрэчы з 30-гадовым прыяцелем, які мусіў перадаць чарговую порцыю наркотыку. Аднак міліцыянты ведалі пра планы сябрукоў і перашкодзілі ім, паведамляе прэс-служба УУС Мінгарвыканкама.

Пры асабістым доглядзе ў 26-гадовага мінчука знайшлі скруткі з марыхуанай і метамфетамінам. Ён заявіў, што гэтыя наркотыкі ён знайшоў. Аднак дома ў яго выявілі яшчэ партыю наркотыкаў — яны былі схаваныя ў пад'ездзе ў скрыні з-пад бульбы. У кватэры ў хлопца знайшлі фасовачныя шалі.

Як паведамляецца, сам мінчук на працягу года таксама ўжываў наркотыкі. Цяпер на яго пачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: guvd.gov.by У Мінску супрацоўнікі наркакантролю разам з байцамі АМАПу ГУУС Мінгарвыканкама затрымалі 26-гадовага мужчыну, якога падазраюць у распаўсюдзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика