У цэнтры Гродна пабудуюць новы элітны дом з падземным паркінгам и зонай адапачынку на даху
13.09.2016 09:52
—
Разное
|
На месцы зруйнаванай старой крамы на вуліцы Будзёнага, 28 пачалося будаўніцтва новага элітнага жытла. Забудоўшчык абяцае, што гэта жыллё адкрые «новы погляд на жыццё ў горадзе». Тут будзе падземны паркінг, цалкам агароджаная тэрыторыя, высокія столі і вялікія вокны, зона адпачынку на даху, тэрасы і паціа, відэадамафоны ды іншае, паведамляе « У доме будуць, акрамя пералічанага вышэй, імпартныя гідраўлічныя ліфты, відэаназіранне, бясплатны Wi-Fi ва ўнутраным дворыку і на дахах, мармуровыя падаконнікі. Гідраўлічны насос забяспечыць гарачай вадой нават у час сезонных адключэнняў і рамонтаў. Маналітна-каркасны дом будзе мець пяць паверхаў - чатыры звычайныя і мансардны. Будаўніцтва мае скончыцца да 1 верасня 2017 года. Працы вядзе брэсцкая фірма «Палессежылбуд», замоўца — ТАА «Фасадіндустрыя». Цана квадратнага метра — 850−890 долараў. Кватэры будуць мець плошчу ад 42 да 157 кв.м. Акрамя таго запланаваны 33 камерцыйныя памяшканні ад 16 да 125 кв.м. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маналітна-каркасны дом будзе мець пяць паверхаў - чатыры звычайныя і мансардны. Будаўніцтва мае скончыцца да 1 верасня 2017 года.
|
|