Пад Масквой у аварыю трапіў мікрааўтобус з беларускімі прадпрымальнікамі. 21.by

Пад Масквой у аварыю трапіў мікрааўтобус з беларускімі прадпрымальнікамі

08.11.2016 16:04 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У ноч на 8 лістапада пад Масквой у аўтааварыю трапіў мікрааўтобус "Мерседэс Спрынтар", які ехаў з Беларусі, паведамляе gaibrest.by.  

ДТЗ адбылося каля 4-й гадзіны раніцы. Паводле звестак ДАІ, кіроўца мікрааўтобуса заснуў за рулём. У выніку транспарт сутыкнуўся з фурай "MAN" пад кіраўніцтвам 30-гадовага мужчыны.

Пры аўтааварыі пацярпелі кіроўца і сем пасажыраў мікрааўтобуса: яны атрымалі траўмы галавы, раны і пераломы. Усіх пацярпелых даставілі ў лякарню Рузскага муніцыпальнага раёна Маскоўскай вобласці. 

Як паведаміў лідар аб'яднання прадпрымальнікаў "Перспектыва" Анатоль Шумчанка, у мікрааўтобусе ехалі ў Маскву беларускія прадпрымальнікі. Шумчанка распавёў Еўрарадыё, што аднаго з пацярпелых прааперавалі. У другога трэшчына ў пазваночніку — ногі зараз перабінтаваныя, але рухаюцца.

Паведамляецца, што сярод пацярпелых тры жыхаркі Кобрына (43, 38 і 48 гадоў), 65-гадовая брэстаўчанка, 52-гадовая жыхарка Пружанаў, 56-гадовая жыхарка пасёлка Калінінец Маскоўскай вобласці, а таксама два жыхары Брэста (52 і 30 гадоў).

Паведамляецца, што кіроўца фуры не пацярпеў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ноч на 8 лістапада пад Масквой у аўтааварыю трапіў мікрааўтобус "Мерседэс Спрынтар", які ехаў з Беларусі, паведамляе gaibrest.by.   ДТЗ адбылося каля 4-й гадзіны раніцы....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика