У Беларусь на гэтым тыдні прыйдзе зімовае надвор'е
28.11.2016 11:45
—
Разное
|
Фота: БЕЛТА На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца зімовае надвор'е. Пра гэта інфармагенцтву Па яго словах, сярэдняя тэмпература на гэтым тыдні чакаецца на 2-4 градусы ніжэй за норму. У аўторак, 29 лістапада, на большай частцы тэрыторыі чакаецца кароткачасовы снег, мокры снег. На Брэстчыне і Гродзеншчыне ўначы і зранку прагназуецца моцны мокры снег, наліпанне мокрага снегу, слабы галалёд. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-8 градусаў марозу, па паўночным усходзе пры праясненнях слупок тэрмометра апусціцца да 9-12 марозу. Удзень чакаецца ад нуля да -5 градусаў. У сераду, 30 лістапада, таксама чакаюцца ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, па захадзе з дажджом. У асобных раёнах магчымы слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Уначы сіноптыкі прагназуюць -4...-11, пры праясненнях да -15. Удзень будзе ад -5 па ўсходзе Беларусі да +2 па захадзе. Па словах сіноптыкаў, такое ж надвор'е з мокрым снегам і дажджом захаваецца да канца тыдня. У чацвер уначы тэмпература паветра прагназуецца ад нуля да -6, удзень — ад 3 градусаў марозу да 2 градусаў цяпла. У пятніцу ўначы будзе -1...-7, а ўдзень — ад нуля да 5 градусаў марозу. Першыя выходныя зімы таксама будуць марознымі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца зімовае надвор'е. Пра гэта інфармагенцтву БЕЛТА паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў...
|
|