Мінчук, які дрыфтаваў на плошчы Перамогі, — на судова-псіхіятрычнай экспертызе. 21.by

Мінчук, які дрыфтаваў на плошчы Перамогі, — на судова-псіхіятрычнай экспертызе

20.12.2016 20:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

Кіроўца, які дрыфтаваў на плошчы Перамогі ў Мінску, цяпер праходзіць амбулаторную судова-псіхіятрычную экспертызу. Пра гэта са словаў афіцыйнай прадстаўніцы Следчага камітэта Юліі Ганчаровай паведамляе БЕЛТА.

Ганчарова адзначыла, што следчыя дапыталі сведкаў здарэння, правялі вочныя стаўкі. Следства збірае матэрыялы па крымінальнай справе і рыхтуецца выставіць абвінавачванне.

Нагадаем, што ўначы 29 лістапада 27-гадовы мінчук на аўтамабілі "Мэрсэдэс Бенц" зладзіў дрыфтынг на плошчы Перамогі ў сталіцы. Ён заехаў на пляцоўку перад помнікам і зрабіў тры кругі ў кіраваным заносе. Потым парушальнік хацеў уцячы ад нарада аддзела Дэпартамента аховы, які праязджаў міма, але быў затрыманы.

На парушальніка пачалі крымінальную справу за хуліганства, а таксама склалі шэсць адміністрацыйных пратаколаў. Ён павінен выплаціць 630 рублёў штрафу (каля 320 долараў ЗША). Таксама мужчыну пазбавілі права кіравання транспартам на 18 месяцаў.

Дарэчы, пратакол склалі і на аператара, які зняў дрыфт на відэа.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Кіроўца, які дрыфтаваў на плошчы Перамогі ў Мінску, цяпер праходзіць амбулаторную судова-псіхіятрычную экспертызу. Пра гэта са словаў афіцыйнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика