Знойдзеную ў цэнтры Мінска авіябомбу ўзарвуць на барысаўскім палігоне (фота). 21.by

Знойдзеную ў цэнтры Мінска авіябомбу ўзарвуць на барысаўскім палігоне (фота)

13.04.2017 16:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: guvd.gov.by

Знойдзеную ў цэнтры Мінска авіябомбу ўзарвуць на барысаўскім палігоне. Здарэнне адбылося раніцай 13 красавіка падчас зносу комплексу “БелЭкспа” па вуліцы Янкі Купалы. Там экскаватар падчас земляных працаў адкапаў падазроны прадмет, на месца выклікалі сапёраў. Супрацоўнікі ДАІ перакрылі ўчастак праезнай часткі згаданай вуліцы.

Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, сапёры прыйшлі да высновы, што знойдзена 250-кілаграмовая нямецкая авіябомба SC250 часоў Другой сусветнай вайны. У суправаджэнні даішнікаў небяспечную знаходку вывезлі на барысаўскі палігон, дзе яе ўзарвуць. Таксама сапёры абследавалі месца, дзе знайшлі авіябомбу, але выявілі толькі аскепкі іншых авіябомбаў, паведамляе БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: guvd.gov.by Знойдзеную ў цэнтры Мінска авіябомбу ўзарвуць на барысаўскім палігоне. Здарэнне адбылося раніцай 13 красавіка падчас зносу комплексу “БелЭкспа” па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика