З Беларусі ў Кітай запусцілі пробны грузавы цягнік. 21.by

З Беларусі ў Кітай запусцілі пробны грузавы цягнік

07.05.2017 13:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота з архіву

Пробны грузавы цягнік запусцілі з Беларусі ў Кітай. Як перадае БЕЛТА, кантэйнерны састаў рушыў 6 траўня са станцыі Смаргонь і павінен прыбыць у горад Чэнду праз 12 сутак. На гэтым цягніку ў Кітай павезлі прадукцыю смаргонскай кампаніі “Кронаспан” — ДСП і ламінат.

Чыгунка даставіць груз хутчэй, чым карабель марскім шляхам — па моры шлях з Еўропы ў Кітай займае 45-60 сутак.

Беларуская чыгунка разглядае развіццё кантэйнерных перавозак у зносінах з Кітаем у якасці перспектыўнага кірунка дзейнасці. Таксама мяркуецца, што з цягам часу ў гэтую краіну пачнуць дастаўляць цягнікамі харчовую прадукцыю з Беларусі і гэта паспрыяе тавараабароту паміж дзвюма дзяржавамі.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з архіву Пробны грузавы цягнік запусцілі з Беларусі ў Кітай. Як перадае БЕЛТА, кантэйнерны састаў рушыў 6 траўня са станцыі Смаргонь і павінен прыбыць у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика