На мяжы мужчына на аўтамабілі ўчыніў ДТЗ і спрабаваў уцячы ва Украіну. 21.by

На мяжы мужчына на аўтамабілі ўчыніў ДТЗ і спрабаваў уцячы ва Украіну

11.07.2017 21:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

На беларуска-ўкраінскай мяжы мужчына на аўтамабілі ўчыніў ДТЗ. Здарэнне адбылося ўначы 8 ліпеня ў пункце пропуску “Тамашоўка”. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, 28-гадовы жыхар аграгарадка Тамашоўка пры ўездзе ў нашу краіну вырашыў абагнаць спадарожны аўтамабіль. Аднак з кіраваннем мужчына не саўладаў, у выніку машына сутыкнулася са сродкам прымусовага прыпынення. Кіроўца спрабаваў уцячы ва Украіну, каб пазбегнуць пакарання, аднак быў затрыманы.

Высветлілася, што зламыснік быў у стане алкагольнага ап’янення — 1,3 праміле. У такім стане ён паехаў у паездку разам са сваёй сям’ёй, у тым ліку і дзецьмі. У адносінах мужчыны склалі некалькі пратаколаў. Яму пагражае пазбаўленне правоў кіроўцы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА На беларуска-ўкраінскай мяжы мужчына на аўтамабілі ўчыніў ДТЗ. Здарэнне адбылося ўначы 8 ліпеня ў пункце пропуску “Тамашоўка”. Як...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика