Пры аўтааварыі ў Капыльскім раёне кіроўцу дэблакавалі спецінструментам. 21.by

Пры аўтааварыі ў Капыльскім раёне кіроўцу дэблакавалі спецінструментам

24.08.2017 15:12 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

Пры ДТЗ у Капыльскім раёне Міншчыны пацярпелым спатрэбілася дапамога ратавальнікаў, паведамляе прэс-служба МНС. Здарэнне адбылося каля 22-й гадзіны 23 жніўня ў вёсцы Малыя Прусы. Ратавальнікаў выклікалі на дэблакаванне пацярпелага.

На месцы здарэння супрацоўнікі МНС пабачылі, што кіроўца аўтамабіля "Аўдзі-80" з'ехаў у кювет, перакуліўся і ўрэзаўся ў дрэва.

Мужчыну дэблакавалі з дапамогай спецыяльнага інструмента. З траўмамі рознай ступені цяжкасці яго забрала брыгада хуткай меддапамогі і даставіла ў раённую лякарню.

У машыне знаходзіліся чатыры пасажыра,  у тым ліку двое дзяцей. Усе яны выбраліся з аўто самастойна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by Пры ДТЗ у Капыльскім раёне Міншчыны пацярпелым спатрэбілася дапамога ратавальнікаў, паведамляе прэс-служба МНС. Здарэнне адбылося каля 22-й гадзіны 23...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика