У Пінску адзінаццацікласніца трапіла пад аўто, калі ішла па праезнай частцы. 21.by

У Пінску адзінаццацікласніца трапіла пад аўто, калі ішла па праезнай частцы

23.02.2018 14:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: gaibrest.by

Увечары 22 лютага ў Пінску 17-гадовая дзяўчына трапіла пад аўтамабіль, паведамляе gaibrest.by.

Здарэнне адбылося насупраць сквера "Партызан". 46-гадовы пінчук на аўтамабілі "Форд Гэлаксі" ехаў па дарозе ад ДК "Трыкатажнік" у напрамку вуліцы Першамайскай. Каля сквера "Партызан" ён збіў адзінаццацікласніцу, якая ішла па праезнай частцы, пазначыўшы сябе святлоадбіўнымі элементамі. 
Пры ДТЗ дзяўчынка атрымала цялесныя траўмы. Яе шпіталізавалі ў нейрахірургічнае аддзяленне Пінскай гарадской лякарні. 

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaibrest.by Увечары 22 лютага ў Пінску 17-гадовая дзяўчына трапіла пад аўтамабіль, паведамляе gaibrest.by. Здарэнне адбылося насупраць сквера "Партызан". 46-гадовы пінчук...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика