Аптэка ў Альшанах – лепшая ў вобласці. 21.by

Аптэка ў Альшанах – лепшая ў вобласці

23.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга Тарасевіч і Аляксандра Будкевіч з дыпломам
Куды чалавек спяшаецца, калі яго атакуе хвароба? Правільна, да ўрача, каб той паставіў дыягназ і назначыў лячэнне. А далей хворы накіроўваецца з рэцэптам у аптэку, каб набыць патрэбныя лекі. Паколькі хварэем мы ўсе, то і ў аптэку завітваць даводзіцца кожнаму.

Вось, напрыклад, у аптэцы № 210, якая знаходзіцца ў аграгарадку Альшаны, за дзень бывае да 200 чалавек. Прычым, гэта не толькі мясцовыя жыхары, а людзі з суседніх вёсак і аграгарадкоў. Таму не дзіўна, што аптэка прызнана лепшай у вобласці па выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці за мінулы год сярод аптэк пятай катэгорыі. Аптэкі пятай катэгорыі адчыняюцца ў месцах вялікай канцэнтрацыі людзей і ізаляваны ад памяшканняў іншага прызначэння. Аптэка № 210 размешчана ў памяшканні Дома культуры і невялікая па памерах.

Загадчык аптэкі Вольга Аляксандраўна Тарасевіч працуе ўжо чацвёрты год. Родам з Альшан, таму многіх кліентаў добра ведае. Правізар-рэцэптар Аляксандра Анатольеўна Будкевіч жыве ў Хатомелі, трапіла працаваць у Альшаны па размеркаванні пасля заканчэння Магілёўскага медыцынскага каледжа ў 2016 годзе. Дзяўчаты прызнаюцца, што любяць сваю работу, нягле-дзячы на тое, што іншы раз вельмі стамляюцца.

– Многія людзі ідуць адразу ў аптэку, дзе раяцца з фармацэўтам. Ці часта вам даводзіцца  выконваць ролю ўрача? – пытаю.

– Даводзіцца кожны дзень, — расказвае Вольга Аляксандраўна. – Частка лекаў адпускаецца без рэцэпта ўрача і мы часта кансультуем кліентаў наконт прэпаратаў і дазіроўкі. На першым месцы ў нашай рабоце – адказнасць. Ад парад залежыць самае галоўнае – здароўе чалавека, таму тут веды павінны быць бездакорныя. У нашай аптэцы 1600 назваў лекаў, каля 70 працэнтаў айчыннай вытворчасці. Дарэчы, яны ні ў чым не ўступаюць па эфектыўнасці замежным аналагам, але затое меншыя па кошце. Мы фарміруем заяўкі на лекі зыходзячы з запытаў кліентаў і імкнёмся ўсе іх задаволіць. З упэўненасцю можна сказаць, што гэта і дазволіла нам стаць лепшымі ў вобласці.

– Ад людзей старэйшага пакалення часта можна пачуць, што раней лекаў не ведалі, таму лячыліся народнымі сродкамі…

– Безумоўна, час змяніўся, зараз на кожную хваробу існуе адразу некалькі медыцынскіх прэпаратаў – ад натуральных да сінтэтычных. З кожным годам іх ствараецца ўсё больш. І гэта не дзіўна, медыцына не стаіць на месцы, што прымушае развівацца і фармацэўтыку.

– Ці ёсць у вас пікі, калі найбольш кліентаў?

– У нас заўжды многа людзей, незалежна ад пары года, — адказвае правізар-рэцэптар Аляксандра Анатольеўна. – У Альшанах шмат мнагадзетных сем’яў, таму маці купляюць лекі пра запас. Часта заходзяць людзі старэйшага ўзросту,  для якіх прэпараты трэба кожны дзень. Таму мы працуем зранку да вечара штодзённа, акрамя нядзелі. Адзінае, што засмучае кліентаў, гэта малая плошча, бо даводзіцца займаць чаргу за дзвярыма. Пэўна, гэтая праблема вырашыцца, калі ў агарагарадку адчыніцца яшчэ адна аптэка.

Аптэкі ўзніклі яшчэ ў VIII стагоддзі і з таго часу галоўным іх прызначэннем застаецца рэалізацыя медыцынскіх прэпаратаў, якія будуць змагацца з хваробамі.

Віншуем дзяўчат з дыпломам і жадаем здароўя і поспехаў у рабоце, якія вельмі патрэбныя і важныя.

Ганна Мельнік

Фота аўтара

P.S.: Акрамя аптэкі ў Альшанах, цудоўныя вынікі і ў Столінскай цэнтральнай раённай аптэкі № 71, якая стала трэцяй у вобласці па выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці за мінулы год сярод цэнтральных раённых аптэк.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Куды чалавек спяшаецца, калі яго атакуе хвароба? Правільна, да ўрача, каб той паставіў дыягназ і назначыў лячэнне. А далей хворы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика