Крымінал-дайджэст
29.03.2018
—
Разное
|
Будзе хакер? З 15 па 16 сакавіка ў Мышанцы невядомы ўкраў у мясцовага жыхара ноўтбук маркі “ASUS F553M” коштам 150 рублёў. Узбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 205 Крымінальнага Кодэкса.
Па другі бок закона Ураджэнец Петрыкава ў перыяд часу з 10 красавіка па 22 чэрвеня 2015 года на пасадзе майстра лесанарыхтоўчага ўчастка ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас” унёс несапраўдныя звесткі і запісы ў афіцыйныя дакументы, схаваўшы такім чынам нястачу ў суме 17093 рублі 31 капейка. Узбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 427 Крымінальнага Кодэкса.
Напіўся – не сварыся, ідзі дадому 16 студзеня ўраджэнец Ляскавічаў Г. у стане алкагольнага ап’янення нанёс у час сваркі спадарцы П. удар нажом у вобласць грудзей. Узбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 147 Крымінальнага Кодэкса.
Не любіць свабоду У дачыненні да спадара М. была ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 415 Крымінальнага кодэкса па факце неаднаразовага парушэння парадку і ўмоў адбыцця пакарання. М. у снежні летась некалькі разоў затрымліваўся ў стане ап’янення ў грамадскіх месцах, але адмаўляўся ад праходжання медыцынскага агляду на прадмет стану ап’янення.
А мне ўсё роўна… Т. судовымі органамі было вызначана шэсць месяцаў быць пад наглядам і не выязджаць без згоды органаў унутраных спраў за межы Петрыкаўскага раёна. Але ў снежні летась мужчына парушыў гэтае патрабаванне. Убуджана крымінальная справа па артыкуле 422 Крымінальнага кодэкса. Н. ЧАРНЯЎСКАЯ, па матэрыялах РАСК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Будзе хакер? З 15 па 16 сакавіка ў Мышанцы невядомы ўкраў у мясцовага жыхара ноўтбук маркі “ASUS F553M” коштам 150 рублёў. Узбуджана крымінальная справа па частцы 2...
|
|