Вясна кліча ў поле
29.03.2018
—
Разное
|
З наступленнем цёплых веснавых дзён у сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна актывізаваліся і першыя палявыя работы. Гаспадаркі пачалі актыўна вывозіць і ўносіць на палі арганічныя ўгнаенні. Ужо больш тыдня абагачаюцца арганікай будучыя палеткі кукурузы ў КСУП “Капаткевічы”. Для выканання гэтых работ тут створана звяно. На ўнясенні арганікі заняты механізатары Уладзімір Бажок і Анатоль Харланаў, вывозяць угнаенне на палі Мікалай Палуян, Мікалай Савурын і Дзмітрый Мікалаеў. Як адзначыў механізатар Мікалай Ханчэўскі, які займаецца загрузкай угнаенняў на сваім “Амкадоры”, летась нават “бедныя” глебы былі вельмі добра ўгноены арганікай. І гэта дало добры вынік – кукуруза на іх урадзіла не горш, чым на палетках з больш высокай бальнасцю. Як расказалі ў дырэкцыі гаспадаркі, да пачатку палявых работ была распрацавана дакументацыя, прыняты загад дырэктара, дзе вызначаны адказныя за тэхнікай і агрэгатамі, акрэслены ўмовы аплаты працы і матэрыяльнага заахвочвання і іншыя вытворчыя моманты. Дзмітрый БЯЛЬКО, фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З наступленнем цёплых веснавых дзён у сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна актывізаваліся і першыя палявыя работы. Гаспадаркі пачалі актыўна вывозіць і...
|
|