Палы травы пользы не принесут!. 21.by

Палы травы пользы не принесут!

29.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Статыстыку вясенніх палаў ужо распачалі на Полаччыне: гаспадыня-пенсіянерка не толькі “навяла парадак”, а і пазбавілася надворных пабудоў. Так, штогод сакавік-красавік становіцца пажаранебяспечным сезонам, бо знаходзіцца шмат жадаючых знішчыць смецце і мінулагоднюю траву з дапамогай запалак.

Вясновыя палы прыводзяць да ўзгарання жылых дамоў, гаспадарчых пабудоў, траўм і гібелі людзей, наносяць вялікі ўрон прыродзе. Летась у краіне было зарэгістравана больш за тысячу выпадкаў узгаранняў у экасістэмах.

У Беларусі выпальванне сухой расліннасці забаронена законам. У чарговы раз нагадаем, што на тэрыторыі, прылягаючай да жылых і гаспадарчых будынкаў, гаражоў, адкрытых стаянак пабудоў, не дапускаецца выпальванне сухой расліннасці, развядзенне вогнішчаў, спальванне смецця і адходаў. Пры выяўленні такіх фактаў, а таксама за выпальванне ржышча і пажніўных рэшткаў на карані на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі палаў на зямельных участках на вінаватых асоб накладаецца штраф у памеры ад 10 да 40 базавых велічынь.

Дапускаецца кантраляванае развядзенне вогнішчаў для спальвання смецця і адходаў на спецыяльна падрыхтаваных пляцоўках, якія трэба абраміць ачышчанай ад мінеральнага слою паласой глебы шырынёй не менш 25 сантыметраў. Паліць адходы неабходна ў зацішнае надвор’е, пад пастаянным кантролем, пры абавязковай наяўнасці пярвічных сродкаў пажаратушэння і на бяспечнай адлегласці: 10 метраў ад будынкаў і збудаванняў, 20 – ад ляснога масіву, 30 – ад месцаў, дзе складзіруецца сена або салома. Мангал або грыль устанаўлівайце ў чатырох метрах ад пабудоў. Падпаленыя матэрыялы павінны быць патушаны да поўнага спынення тлення. Ні ў якім разе нельга пры спальванні смецця выкарыстоўваць гаручыя вадкасці. За распальванне вогнішчаў у забароненых месцах прадугледжана папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 12 базавых велічынь.

У перыяд з 1 красавіка па 1 мая на Ушаччыне пройдзе месячнік па папярэджанні выпальвання сухой расліннасці. Запланавана правядзенне шматлікіх прафілактычных мерапрыемстваў з удзелам зацікаўленых службаў, якія будуць абследаваць населеныя пункты і прымаць меры па недапушчэнні выпальвання сухой расліннасці, узнікнення пажараў у лясах і на тарфяніках.

Міфы аб карысці травяных палаў

Міф №1. Выпальванне прагравае глебу:

Эфект ад такога “прагравання” нулявы, а іншы раз і адмоўны. Пры гэтым насенне траў, якое знаходзіцца на верхнім пласце глебы, знішчаецца.

Міф №2. Выпальванне ўзбагачае глебу попелам:

Мінеральныя пажыўныя рэчывы, якія змяшчаюцца ў попеле, усё роўна трапілі б у глебу пры гніенні сухой травы.

Міф №3. Трава хутчэй і лепш расце:

Эфект больш хуткага росту травы ў выніку выпальвання з’яўляецца ўяўным: сухая трава проста хавае спачатку маладыя зялёныя парасткі, і нявыпаленыя ўчасткі здаюцца шэрымі – у той час як на счарнелых выпаленых участках зялёная трава добра прыкметная.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Статыстыку вясенніх палаў ужо распачалі на Полаччыне: гаспадыня-пенсіянерка не толькі “навяла парадак”, а і пазбавілася надворных пабудоў. Так, штогод...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика