Час вызначыцца з прафесіяй. 21.by

Час вызначыцца з прафесіяй

04.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:



Праходзіць апошні этап рэпетыцыйнага тэсціравання. А гэта значыць, што для выпускнікоў настаў самы час ацаніць свае веды і вызначыцца з прафесіяй. Выбраць сярод мноства спецыяльнасцей адну на ўсё жыццё няпроста, асабліва калі душа пакуль ні да чаго не ляжыць. Але работа толькі тады і прыносіць як маральнае, так і матэрыяльнае задавальненне, калі шчыра падабаецца. Як жа знайсці прафесію па душы? Трэба ўлічваць інтарэсы, здольнасці і ўласцівасці тэмпераменту. Джон Холанд на гэтай аснове вылучае 6 тыпаў асобы, арыентаваных на пэўнае прафесійнае асяроддзе: рэалістычны – накіраваны на стварэнне матэрыяльных рэчаў, абслугоўванне тэхналагічных працэсаў; інтэлектуальны – на разумовую працу; сацыяльны – на ўзаемадзеянне з сацыяльным асяроддзем; канвенцыянальны – на дакладна структураваную дзейнасць; прадпрымальніцкі – на кіраўніцтва людзьмі і бізнес; мастацкі – на творчасць. На думку вучонага, поспех і задавальненне працай абумоўлены адпаведнасцю тыпу асобы і прафесійнага асяроддзя. А выявіць тып асобы дапамагае спецыяльны апытальнік, які распрацаваў Холанд.
Псіхолаг Яўген Клімаў выдзяляе 5 тыпаў прафесій у адпаведнасці з аб’ектам працы. Першы – чалавек-жывая прырода, праца з расліннымі і жывёльнымі арганізмамі. Гэта такія прафесіі, як, напрыклад, аграном, ветэрынар, заатэхнік, біёлаг, эколаг, хімік. Другі тып – чалавек-тэхніка. Сюды адносяцца прафесіі вадзіцеля, машыніста, слесара, токара, тэхніка-механіка, інжынера, электрыка, тэхніка-тэхнолага грамадскага харчавання… Трэці – чалавек-чалавек: урач, настаўнік, выхавальнік, цырульнік, прадавец, сацыёлаг, экскурсавод, псіхолаг, следчы, праваднік… Чацвёрты – чалавек-знакавая сістэма, праца з мовамі, лічбамі, картамі. Гэта прафесіі мовазнаўцы, перакладчыка, матэматыка, праграміста, чарцёжніка, бухгалтара, бібліятэкара… Пяты тып – чалавек-мастацкі вобраз. Гэта творчыя прафесіі: артыст, акцёр, мастак, дызайнер, журналіст, архітэктар…
Свет прафесій пастаянна змяняецца. Адны спецыяльнасці знікаюць, другія відазмяняюцца, узнікаюць новыя. Вакансіі на рынку працы пастаянна аналізуюцца. Даследчыкі прагназіруюць, якія сферы будуць асабліва папулярныя. Сёння стаўка робіцца на інавацыі, таму будуць карыстацца попытам інжынеры, тэхнолагі. Прафесіі будучага – лагісты, маркетолагі, топ-менеджэры, хімікі, медыкі, спецыялісты ў сферы нанатэхналогій. Запатрабаваны людзі, якія займаюцца якасным сэрвісным абслугоўваннем. Таксама сёння, у час камп’ютарызацыі, папулярныя праграмісты, спецыялісты па распрацоўцы праграмнага забеспячэння.
Пры выбары прафесіі можна кіравацца наступным алгарытмам. Па-першае, складзіце спіс патрабаванняў да свайго прафесійнага будучага. Па-другое, напішыце як мага больш прафесій. Па-трэцяе, выберыце з іх прафесіі, якія падабаюцца (мінімум 10). Затым выберыце прафесіі, якія будуць адпавядаць вашым здольнасцям. Пасля даведайцеся, як будуць развівацца гэтыя прафесіі ў будучым. Абмяркуйце выбар з бацькамі, настаўнікамі. І апошняе – вызначце канкрэтныя крокі да сваёй мэты, займіцеся падрыхтоўкай да тэсціравання, падумайце пра навучальную ўстанову…
Падрыхтавала Анжэліка Саўчанка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праходзіць апошні этап рэпетыцыйнага тэсціравання. А гэта значыць, што для выпускнікоў настаў самы час ацаніць свае веды і вызначыцца з
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика