Міністр па справах палаца Прэзідэнта Сірыі Мансур Аззам сустрэўся са старшынёй Нясвіжскага райвыканкама Генадзем Салаўём. 21.by

Міністр па справах палаца Прэзідэнта Сірыі Мансур Аззам сустрэўся са старшынёй Нясвіжскага райвыканкама Генадзем Салаўём

06.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Міністр па справах палаца Прэзідэнта Сірыі Мансур Аззам 1 — 5 красавіка наведваў з рабочым візітам Беларусь. Ен правёў шэраг афіцыйных сустрэч, наведаў Мінскі аўтамабільны завод, спартыўныя і гісторыка-культурныя аб’екты.


Падчас сустрэчы з кіраўніком раёна

2 красавіка кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава правяла ў Мінску сустрэчу з міністрам па справах палаца Прэзідэнта Сірыі Мансурам Аззамам. На сустрэчы было адзначана, што Мансур Аззам раней ужо бываў у Мінску. У 2010 годзе ён суправаджаў Прэзідэнта Сірыі Башара Асада, які наведваў Беларусь з афіцыйным візітам. «Я ўпэўнена, што падчас гэтага візіту вы лепш даведаецеся пра Беларусь, яе гісторыю, культуру. Думаю, вам будзе цікава даведацца, як выбудавана вертыкаль улады ў нашай краіне», — сказала Наталля Качанава. Яна канстатавала, што з 2015 года беларуска-сірыйскія адносіны актывізаваліся, краіны маюць вялікі патэнцыял для нарошчвання двухбаковага супрацоўніцтва і вываду яго на больш высокі ўзровень.



У сераду ў рамках рабочага візіту Міністр па справах палаца Прэзідэнта Сірыі Мансур Аззам наведаў Нясвіж. Яго сустракаў старшыня Нясвіжскага райвыканкама Генадзь Салавей. Кіраўнік раённай улады пазнаёміў гасцей з сацыяльна-эканамічным развіццём раёна. З першых хвілін зносін паміж бакамі склаліся цёплыя, сяброўскія адносіны. Пасля афіцыйнай сустрэчы госці наведалі шэраг гістарычных славутасцей Нясвіжа.

Кіраўнік Сірыйскай дэлегацыі падзякаваў гаспадарам за гасціннасць і добразычлівасць. Нясвіж і населеныя пункты раёна здзівілі сваёй чысцінёй,  добраўпарадкаванасцю і пакінулі пасля сябе найлепшыя ўражанні.

Дзмітрый ЯШЧАНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністр па справах палаца Прэзідэнта Сірыі Мансур Аззам 1 — 5 красавіка наведваў з рабочым візітам Беларусь. Ен правёў шэраг
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика