Мужчына з пнеўмапісталетам пагражаў двум работнікам Ляхавіцкага льнозавода
19.04.2018 21:16
—
Разное
|
Фота: crosman-ua.com Крымінальную справу за хуліганства пачаў Следчы камітэт на жыхара Ляхавіцкага раёна, паведамляе Здарэнне адбылося ўвечары 9 красавіка. На пульт цэнтралізаванага назірання Баранавіцкага аддзела Дэпартамента аховы паступіў сігнал трывогі з вартавога паста Ляхавіцкага льнозавода ў вёсцы Задвор'е. Вартаўнік паведаміў, што на прахадную зайшоў нецвярозы мужчына, які пагражаў яму і іншаму работніку прадпрыемства прадметам, падобным да пісталета. Потым узброены наведнік пайшоў у бытавое памяшканне цэха перапрацоўкі лёну. Праваахоўнікі затрымалі парушальніка. Выявілася, што гэта 40-гадовы мясцовы жыхар. У яго забралі пісталет, які, паводле папярэдніх звестак, з'яўляецца пнеўматычным. Экспертыза выявіць, ці дзейнічае гэтая зброя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: crosman-ua.com Крымінальную справу за хуліганства пачаў Следчы камітэт на жыхара Ляхавіцкага раёна, паведамляе БЕЛТА. Здарэнне адбылося ўвечары 9 красавіка. На...
|
|