Кобрынскія замалёўкі: як украінская мова вучыць беларускай - фото. 21.by

Кобрынскія замалёўкі: як украінская мова вучыць беларускай - фото

02.05.2018 06:44 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Днямі ў аграгарадку Дзівін, што на Кобрыншчыне ў Берасцейскай вобласці, адбылася сустрэча жыхароў беларуска-украінскага памежжа ў рамках праекту «Праз вывучэнне культуры суседняга народу — да ўстойлівага партнёрства і паразумення».


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news55233.php

Кобрынскія замалёўкі: як украінская мова вучыць беларускай

Гэты праект, у якім, у асноўным, удзельнічаюць школьнікі Дзівінскага сельсавету Беларусі і Забалоццеўскага пасялковага савету Ратнаўскага раёну Валынскай вобласці Украіны, з’яўляецца часткай Еўразвязаўскай праграмы тэрытарыяльнай супрацы краін Усходняга партнёрства «Беларусь-Україна»(EaPTC).

На сустрэчы прагучалі традыцыйныя нацыянальныя спевы, звязаныя з народным святам Гуканне вясны — беларускія вяснянкі і ўкраінскія гаіўкі. Апроч таго, украінцы падзяліліся сваім майстэрствам у галіне пісанкарства. 


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news55233.php

Кобрынскія замалёўкі: як украінская мова вучыць беларускай

Для беларускіх дзетак майстар-клас «Вялікодныя пісанкі» правяла ўкраінская народная мастачка з сяла Залісы Марыя Бебец. Прычым навучанне суправаджалася ўкраінскімі народнымі спевамі ў выкананні гасцей. Напрыканцы сустрэчы беларускія школьнікі атрымалі ад сваіх замежных сяброў бібліятэчку ўкраінскай класічнай і сучаснай літаратуры 35 аўтараў — ад бацькі ўкраінскай нацыі Тараса Шаўчэнкі і ягоных спадкаемцаў Лесі Украінкі, Івана Франка і Міхайлы Кацюбінскага да вядомага педагога Васіля Сухамлінскага.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news55233.php

Кобрынскія замалёўкі: як украінская мова вучыць беларускай

Сустрэча вылучалася асаблівай цеплынёю, сапраўдным сяброўствам і жаданнем дакрануцца да скарбаў нацыянальнай спадчыны абодвух народаў, якія заўжды сімпатызавалі адзін аднаму. А паколькі ўкраінская дэлегацыя спрэс размаўляла на роднай мове, гэты яскравы прыклад шчырай павагі да галоўнага складніку нацыянальнай спадчыны вучыць беларусаў прыхільней ставіцца да матчынай мовы, якая не толькі не саступае ўкраінскай сваёй гісторыяй, багаццем і меладычнасцю, але і з’яўляецца адной з самых распрацаваных еўрапейскіх моваў.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news55233.php

Кобрынскія замалёўкі: як украінская мова вучыць беларускай

У інтэрвью НЧ спадарыня Марыя Бебец зазначыла, што ўкраінская пісанка сімвалізуе захаванне народных традыцый. «А калі мы жадаем быць нацыяй, павінны не толькі захоўваць свае народныя традыцыі, але і разгортваць іх, што і адбываецца», — сказала мастачка.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news55233.php

Кобрынскія замалёўкі: як украінская мова вучыць беларускай

Паводле яе, фарбы і сімволіка ўзораў на ўкраінскіх пісанках жывяцца паганскімі і хрысціянскімі каранямі, адлюстроўваюць, сярод іншага, сонейка, ураджай, здароўе, сілу і бясконцасць жыцця. Сам факт шматвякавога існавання гэтага мастацтва сведчыць пра тое, што яно нясе людзям дабро, падкрэсліла спадарыня Марыя. Вось чаму, на яе меркаванне, майстры-пісанкары — выключна пазітыўныя людзі. 


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news55233.php

Кобрынскія замалёўкі: як украінская мова вучыць беларускай

«Бо сам працэс творчасці — гэта казачны цуд, калі дома сядаеш за працу, запальваеш знічку, а потым на яйка ідэальнай формы наносіш знакі і лініі, якія, урэшце, ажываюць прыгожымі яскравымі барвамі», — заўважыла Марыя Бебец.
 


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news55233.php

Кобрынскія замалёўкі: як украінская мова вучыць беларускай

Трэба мець на ўвазе, што вёска Дзівін (мясцовая назва Дывэн) мае больш за 500-гадовую гісторыю з старонкамі гарадскога, местачковага і райцэнтраўскага мінулага, з дасягненнямі ў часы Магдэбургскага права, з шматканфесійным духоўным жыццём людзей розных этнасаў і веравызнанняў, якія навучыліся паважаць звычаі і традыцыі сваіх землякоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямі ў аграгарадку Дзівін, што на Кобрыншчыне ў Берасцейскай вобласці, адбылася сустрэча жыхароў беларуска-украінскага памежжа ў рамках праекту «Праз вывучэнне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика