«Казкі пра Шаркаўград». 21.by

«Казкі пра Шаркаўград»

29.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фота Валерыя Кавалёнка

Фота Валерыя Кавалёнка

Як вядома, у дні юбілеяў прынята дарыць падарункі. Вось і юныя ўдзельнікі літаратурнага клуба “Жывое слова”, які дзейнічае пры дзіцячай бібліятэцы пад кіраўніцтвам Людміла Казіцкай, вырашылі зрабіць падарунак роднай Шаркаўшчыне.

— У нашым літаратурным клубе, — расказвае трэцякласнік Лёша Арлоў, — мы вырашылі прысвяціць цэлую кніжку цудоўнаму месцу на карце Беларусі — Шаркаўшчыне. І падарыць ёй яшчэ адно імя — Шаркаўград. Для гэтай кніжкі мы з сябрамі напісалі свае гісторыі і казкі.

Улад СМЕРЦЕЎ (вучань 5 “Б” класа Шаркаўшчынскай СШ № 1)

Паданне пра герб

Калі гляджу на герб Шаркаўшчыны, мне хочацца

сказаць — Шаркаўград!

На гербе нашага гарадскога пасёлка бачыш стылізаваную старажытную браму з чырвонай цэглы. А зверху і знізу — яскравыя ягады журавін.

А чаму цэгла менавіта чырвоная? І чаму журавіны на гербе?

Са старажытных часоў у нашым краі залягае вялізны пласт чырвонай гліны. Вельмі каштоўнай! Гэта асаблівы будаўнічы матэрыял ледавіковага перыяду.

Велізарны ледавік прайшоўся па нашым краі, як вострай брытвай зрэзаў усё паверхне зямлі. Паціху лёд таяў і вада залівала мясцовасць. Прынесеныя разам з вадой шматкі раслін, глею разгладжвалі зямліцу. Потым пласты пераўтварыліся

ў гліну. Выдатная гліна! З яе і посуд можна зрабіць, і цэглу для будаўніцтва.

Але непроста чалавеку ісці па гліне: ліпне да абутку

не адарваць, засыхае. Усе  ідуць і шаркаюць!

Шарк-шарк! Шарк-шарк! Таму і Шаркаўград!

Дзе-нідзе вада засталася, бо гліна яе не пусціла. Такім чынам з’явіліся нашы непаўторныя балоты! На іх вырасла шмат раслін, хмызнякоў і дрэваў, незвычайных імхоў, смачных лекавых ягад. Самая выдатная з іх — ЖУРАВІНЫ! Усім ягадам — ягада! Паўнюткая карысных вітамінаў, ад усіх хвароб лечыць!

У продкаў нашых не было заморскіх фруктаў ды ягад, а цяжкія  сцюдзёныя зімы трэба было перажыць! Зірнулі яны ўважліва на журавіны. Зімой пад снегам не знікаюць — а яшчэ смачней, чым  у канцы лета! Усю восень таксама збіраць можна, вока радуе. Чараўніцтва!…

Вось вы і даведаліся, чаму цэгла і журавіны на гербе  Шаркаўграда. Багацце гэта — бясконцае! Таму і зрабілі шаркаўчане іх сімваламі на ўсе часы!

 

Вікторыя Смерцева (вучаніца 4 “Б” класа Шаркаўшчынскай СШ № 1)

Таемная месца Шарок

У даўніну пераходзілі людзі з месца на месца, шукалі лепшага жыцця ды зямліцу, каб радзіла і карміла.

Ідуць людзі ў абозе сем’ямі. Сярод іх сям’я бедняка Васіля. Ён таксама шукае добры лёс для дзетак, жонкі, бацькоў.

Жонка Васіля Ганна едзе на возе, звесіўшы ногі долу. Побач з ёй сынок Янка і дачка Васілінка, якая ўжо спіць, бо вельмі стамілася.

Васіль нявесела разважае пра тое, што шмат чаго давялося ўбачыць: гушчары лясоў непраходныя, балоты багністыя і пагоркі камяністыя. А жадалі адшукаць месца роўнае, добрае для жыцця, сяўбы і з лугамі, каб скацінку пасвіць…

Але аднойчы сярод лясоў і балот, убачылі людзі вольную мясціну, якая рабілася ўсё шырэй і шырэй.

Надзея! Скора яны спыняцца і застануцца на гэтай зямельцы! Чым далей ішлі, тым больш шырокімім рабіліся палі і лугі, на якіх расла сакавітая трава, а побач цякла прыгожая рака.

Вырашылі сяліцца каля ракі. І назвалі мясцовасць Шарок. Так раней называлася нізкая мясцовасць, прыгодная для ворыва. З  цягам часу людзей рабілася болей, раслі сем’і, у якіх нараджалася шмат дзетак. А свой маленькі Шарок яны пачалі зваць Шаркаўград.

 

Ірына ДЗЕМІДОВІЧ (вучаніца 5 “Б” класа Шаркаўшчынскай СШ № 1)

Казка пра Шаркаўград

Даўным-даўно, калі яшчэ не было нашай малой радзімы

Шаркаўшчыны, жыў ды быў маленькі чалавечак. Жыў ён у кветкавым полі, каля садоў і прыгожай ракі.

Недалёка ад яго жыла бедная ўдава з дзеткамі-блізняткамі, сыночкам Алесікам і дачушкай Кацярынкай.

Аднойчы матуля загадала дзеткам назбіраць у полі кветак для хворай бабулі.

Дзеці, як заўсёды дружна пайшлі ў поле, весела размаўляючы. Нават не заўважылі, як хутка дайшлі да паляны. Гэта паляна спадабалася асабліва Кацярынцы, бо тут было шмат кветак!

— Як тут прыгожа! — кажа Кацярынка.

— Так, цудоўна! — падцвердзіў Алесь. — Ты якія кветкі збіраць будзеш?

— Мае любімыя рамонкі! А ты якія?!

— Дзьмухаўцы! Бачыш, якія яны сонечныя?!

Брат з сястрой пачалі збор кветак, як раптам Кацярынка ўскрыкнула!

  • Ты чаго? — спытаў у сястрыцы Алесь.
  • Азірніся, — кажа дзяўчынка ўжо без жаху.

Алесік убачыў перад сабой маленькага чалавечка ў чырвоных партках і белай кашулі з вялізнымі сінімі вачыма.

— Вы чаго на чужым полі кветкі збіраеце? — спытаў загадкавы чалавечак.

— Чаму на чужым? — спытаў Алесь.

  • Гэта маё поле і мае кветкі і…

Тут яго перабіла Каця.

— А як цябе клічуць? — спытала нецярплівая дзяўчынка.

— А мяне, а мяне ніяк не клічуць, — сумна адказаў чалавечак.

— Як гэта ніяк не клічуць?! Мяне, напрыклад, клічуць Алесік, яе Кацярынка. Усе маюць свае імёны!

— А ў мяне няма…

— Давай я прыдумаю табе імя! — прапанавала Кацярынка.

— Я згодны! А якое?!

— А давай… давай — ШАРАЧОК! — сказала дзяўчынка.

— Прыгожае імя, незвычайнае. А што яно значыць? — спытаў Шарачок.

— Вось калі ты ідзеш — заўсёды шаркаеш нагамі!

— А-а-а… Мне падабаецца! Дзякуй! Як вам аддзякаваць?..

Прыдумаў! Вы заўсёды можаце збіраць кветкі на маёй палянцы! А яшчэ загадаць тры жаданні і я іх выканаю!

— А зараз можна? — спытаў Алесік у Шарачка.

— Можна!

Першай пачала загадваць Кацярынка:

— Каб наша хата была без дзірак і шчылін! Каб заўсёды  ў ёй была ежа!

— Каб наша бабуля не хварэла! — сказаў Алесік.

— А трэццяе жаданне? — запытаў Шарачок.

— Пакуль што няма ў нас трэцяга! Можна другім разам?

— Канечне. Будуць вашы жаданні выкананы! — прамовіў і знік Шарачок.

Дзеці здзівіліся, але потым успомнілі, што кветкі не дазбіралі. Набралі вялікі прыгожы букет і пабеглі дахаты.

Вельмі ўсхвалявана яны расказалі гісторыю, якая з імі здарылася, матулі. Тая ўважліва выслухала і кажа:

— Цудоўная гісторыя. Але, дабранач, дзеткі мае…

Раніцай, калі брат і сястра прачнуліся, яны ўбачылі спалоханую матулю. У пакоі было светла, у сонечных промнях золатам блішчэлі сасновыя бярвёны новых сцен хаты!

— Гэта Шарачок! Ура! Ура! — разам закрычалі дзеці.

Маці зразумела, што ўсё праўда. Яе дзеткі сапраўды сустрэлі чароўнага Шарачка!

Кацярынка і Алесік доўга меркавалі, якое апошняе жаданне

ім загадаць. Пайшлі на палянку, дзе жыў Шарачок.

— Шарачок! Шарачок! — гукалі дзеці.

— Ту-та я! Па апошняе жаданне прыйшлі?!

— Так! Мы вельмі хочам, каб усе людзі, што жывуць побач з табой і ракой, жылі ў прыгожым горадзе названым у твой гонар!

— Хай будзе так! — адказаў Шарачок і знік, як і не было…

Прайшоў час. Адной раніцай, калі людзі прачнуліся, то ўбачылі новы, прыгожы горад.

Яго назва была бачна здалёк: “Шаркаўград!”

З тых часоў Шарачка больш ніхто не бачыў, чутны быў па вечарам толькі шорах каля ракі і ў палях….

Усе ціхенька казалі: “Шарачок гуляе па Шаркаўградзе

 

ВЕРАНІКА  СМЕРЦЕВА (вучаніца 4 «Б» класа СШ №1)

Шарчы манах

Даўным-даўно большасць людзей не ўмела чытаць і пісаць. У  царквах і касцёлах ,больш за ўсё, іх здзіўлялі  вобразы святых на абразах. Да іх можна было  звярнуцца са сваімі пакутамі, горам і турботамі.

Кожны вобраз без слоў мог распаведаць асаблівую гісторыю .Асабліва шанавалі  манахаў- іканапісцаў, якія зваліся  “ ШАРЧЫМІ”. Таму, як працавалі яны “шарай”- фарбай.

Жыў адзін такі манах.Адзінока.Каб у спакоі  маляваць вобразы святых.

Абразы  ў  яго  атрымліваліся  дзіўныя, як  жывыя.

Паступова людзі даведаліся  аб манаху.  Зразумелі чаму ў яго атрымліваліся  такія  натхнённыя  абліччы  Святых!

Жыў  манах  у  вельмі  прыгожым  і  ціхім  месцы.

Там працякала  рака, а берагі  стракацелі яркімі кветкамі.

Пачалі  людзі будаваць свае хаты вакол  гэтага месца, каб бліжэй быць  да  вобразаў  і чысціні святога чалавека.

У хуткім часе пабудавалі царкву. Памятаючы

ШАРЧАГА  МАНАХА,  месца дзе яны пачалі жыць назвалі прыгожа – ШАРКАЎ  ГРАД.

 

ВЕРАНІКА АРЛОВА

Гісторыя пра град…

Я  думаю, что имя Шарков Град могло появиться от природного явления- града!

…Так случилось  в 1503 году!

Шёл сильный град.

Люди спрятались в своих домах.А когда люди сидят в домах, то им слышно, как шумит град на улице.Особенно звуки, вылетающие от ударов градинок  о  крыши!

ГР…ГР…ГРАД!…град…

Стук…стук…стук….

Уходит дождь и град, затихает ветер, люди выходят на улицу, спешат по своим делам.Кто на работу, кто с работы.Дети бегают по лужам с удовольствием, шлёпают с разбега! И вокруг появляется ещё один загадочный звук.

Шарк.. шарк…шарк…шарк!

Вот такая природная история!  Прямо подсказка, так и хочется произнести – ШАРКОВ  ГРАД!

Такой  загадочный  городок  у  нас!

 

 

ЛЁША ОРЛОВ

История маленького привидения

С чего же начать моё сказание?…

Моя маленькая  родина-мой Шарков Град!

В литературном клубе, при детской библиотеке, мы решили посвятить целую книжку прекрасному месту на карте Беларуси – Шарковщине!

И  подарить ещё одно имя —  ШАРКОВ  ГРАД!

Я думаю, когда мои друзья напишут свои истории  и  сказки,- это  будет  удивительная  книга!

Поведаю я вам  о чудесной истории ,произошедшей со мной в нашей детской библиотеке.

Вы  думаете ,что это просто здание? Нет – это

волшебный дом , где живут маленькие  и  любопытные  привидения…

Однажды, когда я вновь пришёл за книгами, то стал

свидетелем одного волшебного происшествия!

Слушайте…

Пришёл  я  ,значит, за книгой,которую давно хотел прочесть, но оказалось , что она выдана кому- то. Немного  расстроившись ,я повернулся, решив уйти.

Направился  к  выходу  и  вдруг…

Из – за книжного шкафа выглянуло привидение!

Маленькое, симпатичное ! У него были круглые щёки,  улыбка  до ушей, смело — торчащий чубчик!

« Ему подходит имя – Симпатяга!»,- подумал  я.

— Давай дружить,- говорю я.

В ответ  Симпатяга кивнул.

-Ты где живёшь?- спросил я.

— Среди  книг,- ответил  он и протянул  книгу, которую

я  искал.

— Спасибо тебе, огромное! Я  так  хотел  её прочесть!

Я  приду  завтра,давай встретимся! Хочешь?-спросил я.

— Отлично!Я буду ждать,-сказал Симпатяга.

С  тех  пор  я  дружу  с весёлым привидением!

Думаю, что  ещё не одну историю мы с ним напишем.

Летают в детской  библиотеке маленькие привидения

и  смотрят на нас, радуются ,когда мы приходим за книгами.

Вот  так  мы  и  поживаем в ШАРКОВ  ГРАДЕ!

 

ДЗІЯНА СЕДЗЮКЕВІЧ

Легенда пра Шаркаў град

Даўным- даўно, калі ў Шаркаў Градзе не было дзіцячай

бібліятэкі,на яе месцы стаяла  невялічкая  хатка…

У ёй жылі маці і дачка.

Дачка часта хварэла .Каб яна не галасіла, маці казала

ёй казкі, гісторыі.

Дзяўчынка  ўяўляла, што яна трапляла  ў казачны свет.Там яна сустракала шмат сяброў і гуляла  разам з імі па краіне казак!…

Так  казкі  лячылі  дзяўчынку.З кожным годам ёй рабілася лепей, а кніжак  у хаце ўсё болей…

Але надыйшоў час кінуць старую хату.Засталіся ў хатцы  і ,амаль , усе кніжкі ,бо  пакласці  не было куды.

З сабой дзяўчынка ўзяла самую любімую кніжку:” Неверагодныя казкі”, без якой не лажылася спаць….

Аднойчы каля гэтай хаты праязджаў пан.

Зайшоў  у хату  і  ўбачыў  мноства  цікавых  кніжак!

Каб такі скарб не згінуў,ён вырашыў на месцы старой хаткі пабудаваць бібліятэку!

З таго часу ў Шаркаў  Градзе  існуе наша дзіцячая бібліятэка!

 

КАЦЯ ГУЙДО

Чароўны парк

Я  люблю Шаркаў  Град!

Шаркаў  Град, дзе ёсць маё любімае месца- Парк!

Аднойчы  я  завітала ў парк, прысела на вялікі прыступак ..і..прыснула…

У сне я ўбачыла пляцоўку,на якой спявалі і танчылі.

Падыйшла бліжэй і прысела на прыступку,зажмурыла вочы, прыслухалася да шэлесту лісцеў,птушыным галасам,музыцы…

Калі я расчапіла вочы, дык  убачыла вакол сябе святло шматлікіх  свечак! На пляцоўцы  ішоў конкурс:сплясці самы прыгожы вянок!Запрасіў мяне на конкурс вядучы Арцём. Мае сяброўкі Насця, Маша, Сафія таксама былі на сцэне.Пад  чароўную музыку мы плялі свае вянкі.Мой выпаў лепшым! У падарунак  я  атрымала прыгожае мядзьведзяня, а яшчэ- мне шмат пляскалі ў далоні!

Расплюшчваю вочы- ўсё гэта сон!Нажаль…

Дома  я ўсім  расказваю мой цудоўны сон!

Пытаю:

-Спадабаўся мой сон?!

У  адказ  чую:

-Так! Вельмі! Мы не ведалі,які прыгожы наш парк, які цудоўны! Не ведалі, якое яшчэ чароўнае  імя  ёсць у яго — ШАРКАЎ  ГРАД!

 

АЛІНА ЛАСТАЎКА

Дзе лунаюць весялковыя сабакі

Я  шмат разважала, з  чаго пачаць аповед пра наш

асобны Шаркаў Град?!

Вырашыла. З любімага  і чароўнага, на мой погляд, месца маёй малой радзімы.

Гэта – парк!Ёсць  у  ім адзін празрысты ставок,калі

акунаеш  у ваду ногі, да цябе падплываюць бліскучыя малькі  і здаецца ,яны  цябе  казытаюць!

А калі падысці да ліп,

дык  там – чароўная казка! Сонечныя прамяні прабіваюць  лісце, здаецца , ідзе  залаты  дождж!

А  паветра – крыштальнае, чыстае!…

Аднойчы я прыснула ў парку, пад вялізнай ліпай.

Убачыла сон. Снілася мне, як  лізнуў мой твар нехта?!

Я , канечне, праснулася, але ў сне прачнулася , і,  бачу-

-гэта вялікая  сабака! Рознакаляровая, як вясёлка!

Я  запыталась: “ Хто ты? Што ты тут робіш?!”

Сабака адказвае:” Прывітанне! Мяне клічуць Шарыкам. Я  не  просты  сабака, я чароўны.

Размаўляю, жаданні  выконваю добрым  дзеткам.

У  цябе  ёсць жаданне?!”

Я  кажу: “ Так, ёсць!  Маленькага, вернага сябра!

Беленькага сабачку, каб заўсёды  побач  быў!”

Вясёлкавы  сабака кажа: “ Добра! Будзе ў цябе маленькі,верны  сябра! Ведай, што будзе ён размаўляць,але толькі ты яго зразумееш…”

Раздаўся  брэх  і  я  прачнулася…Каля мяне сядзела прыгожае, белае шчаня  і  ветліва глядзела  мне ў

вочы:

—Дзень добры, мой “вясёлкавы” дружа!- пагладзіла

я  шчанятка.- Назаву  цябе Арчыбальдам!

  • Т-а-а-к!- адказаў мне мой сябра.
  • Пойдзем дамоў!
  • Т-а-а-к!

Мае  паважаныя  дружы, я вельмі рада, што жыву

ў такім чароўным месцы  як  ШАРКАЎ  ГРАД!

 

 

 

 

 

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика