На цэнтральнай плошчы Нясвіжа абноўлена раённая Дошка гонару. На яе занесены фота кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, якія прызнаны пераможцамі па выніках работы народнагаспадарчага комплексу раёна за 2017 год, а таксама фота працаўнікоў, прызнаных лепшымі па прафесіі ў сваіх сферах дзейнасці.
Сёння “Нясвіжскія навіны” пачынаюць друкаваць гэтыя фотаздымкі, у парадку, які адпавядае рашэнням райвыканкама № 190 і № 191.