Сардэчная ўдзячнасць — ветэранам. 21.by

Сардэчная ўдзячнасць — ветэранам

07.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь старшыня раённага Савета ветэранаў Іван Ладуцька і загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту раённага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аксана Бурлуцкая наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працаўнікоў тылу ў г.Чэрвені. Ад імя Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў, раённага выканаўчага камітэта, Савета ветэранаў павіншавалі і ўручылі падарункі Мікалаю Аляксандравічу Лашуку, Соф’і Львоўне Калтовіч, Мікалаю Фёдаравічу Козыраву, Аляксандру Захаравічу Новіку, Лідзіі Адамаўне Кеда, Акіму Цітавічу Якаўлеву, Таццяне Іванаўне Зікратавай і Васілю Ігнатавічу Семчанку.

Ветэраны выказалі сардэчную ўдзячнасць адміністрацыі горада, Савету ветэранаў і ўпраўленню па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва за клопат і ўвагу.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь старшыня раённага Савета ветэранаў Іван Ладуцька і загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика