Рыхтуемся да ўборкі ўраджаю
08.07.2018
—
Разное
|
На пасяджэнні райвыканкама разгледжана пытанне аб гатоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый раёна да ўборкі ўраджаю 2018 года. Заслухаўшы і абмеркаваўшы інфармацыю намесніка начальніка ўпараўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Івана Загдая, райвыканкам адзначае, што ў бягучым годзе ў сельгаставарыствах усіх формаў уласнасці належыць убраць 21 917 гектараў збожжавых і збожжабабовых культур, 3261 гектар рапсу, 48 гектараў азімай свірэпіцы на насенне. Для выканання такіх задач у кожнай гаспадарцы распрацаваны план правядзення ўборачных работ, створаны рабочыя звенні для ўсіх тэхналагічных працэсаў, вызначаны аб’ёмы, назначаны адказныя асобы. Пад ураджай 2018 года было пасеяна 12 593 гектары збожжавых культур і 3489 гектараў азамага рапсу. Захавалася да ўборкі 12 175 гектараў азімых збожжавых. Вясной 2018 года было пасеяна 9678 гектараў ранніх яравых збожжавых і збожжабабовых культур. Па стане на 19 чэрвеня 2018 года захавалася 9593 гектары. Асноўнай прычынай гібелі азімага рапсу паслужылі нізкія тэмпературы ў вясенне-зімовы перыяд. Гібель азімых і яравых збожжавых адбылася з-за дэфіцыту вільгаці ў глебе. Паводле даных Стаўбцоўскай метэастанцыі, за перыяд з 1 красавіка па 18 чэрвеня выпала 67 мм ападкаў пры норме 147 мм, что склала 45,6%. Паводле папярэдніх ацэнак спецыялістаў і прагнозаў вучоных, ураджайнасць масланасення рапсу і збожжавых на 25-30% ніжэйшая за ўраджайнасць мінулага года. Выкананне рэжымаў тэхналогіі апрацоўкі ўсіх культур праводзяць тэхнолагі палёў ААТ «Агранёманскі» І. Скварчэўскі, ААТ «Вялікі Двор» Г. Бязушка, ААТ «Вішнявецкі-агра» Л. Новік, ААТ «Жацерава» І. Леўкавец, ААТ «Радзіма Якуба Коласа» А. Чандакоў. З запланаванага валавога збору гаспадаркам неабходна паставіць у лік дзяржзаказу 9720 тон збожжа, засыпаць 9380 тон насення збожжа. На гэтыя мэты было высеена насенне вышэйшых рэпрадукцый збожжавых і збожжабабовых культур на плошчы 9578 гектараў. Акрамя таго, для сортазмены гаспадаркі раёна закупяць дадаткова 300 тон насення «эліты» ці «суперэліты». Гэта поўнасцю забяспечыць патрэбнасць раёна ў насенні. Для правядзення ўборачных работ у раёне будзе задзейнічана 95 збожжаўборачных камбайнаў. На ўборцы рапсу плануецца выкарыстаць 46 адзінак з рапсавымі сталамі. Для перавозкі намалочанага збожжа спатрэбіцца 81 адзінка тэхнікі. Штодзённы намалот у сярэднім складзе 3,5-4,5 тысячы тон збожжа. Для яго апрацоўкі ў раёне ёсць 26 адзінак збожжаачышчальна-сушыльных комплексаў. У той жа час да пачатку ўборачных работ шасці гаспадаркам неабходна пагасіць запазычанасць за спажыты газ, бо падача газу адключана за нявыплату. Уборачная плошча збожжавых, рапсу і свірэпіцы ў цэлым складае 25 223 гектары. Для прасавання саломы ёсць 43 прэсы. У сярэднім па раёне патрэбна 29 дзён для прасавання саломы. Раённы выканаўчы камітэт даручыў упраўленню па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама да 5 ліпеня 2018 года завяршыць прыёмку ўсёй збожжаўборачнай тэхнікі, правесці абарону з кожнай сельгасарганізацыяй па пытанні арганізацыі работы па прасаванні і адвозцы саломы. У рабоце пасяджэння райвыканкама прымалі ўдзел старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Мінскага аблвыканкама Андрэй Тараруеў, начальнік Мінскай абласной інспекцыі «Дзяржтэхнагляд» Валерый Злотнік, пракурор Стаўбцоўскага раёна Сяргей Грыцук, старшыня Стаўбцоўскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Шэсцель. Н. ЛЕАНІДАВА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пасяджэнні райвыканкама разгледжана пытанне аб гатоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый раёна да ўборкі ўраджаю 2018 года. Заслухаўшы і абмеркаваўшы...
|
|