Актыўныя дружыннікі заахвочаны
09.07.2018
—
Разное
|
Вынікамузаемадзеяннярайаддзеламіліцыіідобраахвотныхдружынсталаспыненне 110 адміністрацыйныхправапарушэнняў, утымлікуамальтрэцяйчасткііх – зудзеламдобраахвотнайдружыныфіліялаААТ «ККХ «Мінскіматорнызавод» уг. Стоўбцы. АнарахункудружыныРУП «СтаўбцоўскаеАКС» – выяўленненаркатычнагарасадніку, пасадкаўканопляўнаплошчы 50 м2, вагаякіхпацягнуланапаўсотнюкілаграмаў. Гэтыя і іншыя факты былі агучаны на пасяджэнні раённага штаба добраахвотных дружын, на якім былі падведзены вынікі работы за 2017 год. Адкрыла і вяла пасяджэнне намеснік старшыні райвыканкама Жанна Лысая. За актыўны ўдзел у ахове грамадскага парадку ў Стоўбцах, у тым ліку пры правядзенні масавых грамадскіх мерапрыемстваў, адзначаны падзячнымі пісьмамі старшыні райвыканкама з грашовым узнагароджаннем камандзіры Наталля Жаўнерчык (філіял ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы), Іван Бакульманаў (ДБУП «ПМК-233″), Генадзь Пальчэўскі (філіял «Стаўбцоўскія электрычныя сеткі» РУП «Мінскэнерга»), Валерый Бохан (РУП «Стаўбцоўскае АКС»). На тэрыторыі раёна зарэгістраваны і дзейнічаюць 18 добраахвотных дружын (сем – у горадзе, 11 – у сельскіх населеных пунктах), у якія ўваходзяць 112 дружыннікаў. Яшчэ 26 членаў добраахвотнай дружыны супрацоўнічае з аддзелам ДАІ райаддзела міліцыі. Іх дзейнасць пабудавана на аснове Закона «Аб удзеле грамадзян у ахове правапарадку» у адпаведнасці з «Прыкладным палажэннем аб добраахвотнай дружыне» і «Тыпавым палажэннем аб парадку афармлення і дзейнасці пазаштатных супрацоўнікаў праваахоўных органаў Рэспублікі Беларусь». Члены гарадскіх добраахвотных дружын ажыццяўляюць дзяжурствы па ахове грамадскага правапарадку ў адпаведнасці з графікамі, якія зацверджаны раённым выканаўчым камітэтам. Яны таксама прымаюць актыўны ўдзел у рэйдавых і іншых мерапрыемствах па недапушчэнні ўчынення злачынстваў, спыненні адміністрацыйных правапарушэнняў. У ходзе гэтых мерапрыемстваў яны нясуць сумесныя дзяжурствы з супрацоўнікамі ДАІ, участковымі інспектарамі міліцыі, участковымі інспектарамі інспекцыі па справах непаўналетніх, нарадамі патрульна-паставой службы. Прысутны на пасяджэнні старшы інспектар па дазвольнай рабоце райаддзела міліцыі Аляксандр Пархімовіч падкрэсліў: «Прыцягненне грамадскасці і грамадзян для забеспячэння грамадскага парадку на тэрыторыі раёна з’яўляецца важным складаемым у рабоце райаддзела міліцыі, канчатковай мэтай якой з’яўляецца прававое выхаванне грамадзян». Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вынікамузаемадзеяннярайаддзеламіліцыіідобраахвотныхдружынсталаспыненне 110 адміністрацыйныхправапарушэнняў, утымлікуамальтрэцяйчасткііх –...
|
|