Правядзенне работ на аб’ектах гісторыка-культурнай спадчыны. 21.by

Правядзенне работ на аб’ектах гісторыка-культурнай спадчыны

04.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння асобая значнасць надаецца захаванню нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны. Уласнік гісторыка-культурнай каштоўнасці нясе адказнасць за стан аб’екта, за яго захаванне, у тым ліку своечасовае правядзенне рамонтных і рэстаўрацыйных работ, у адпаведнасці з заканадаўствам.

Падставай для правядзення рамонтна рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях з’яўляецца наяўнасць заключэння Міністэрства культуры пра ўзгадненне навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай на падставе выдадзенага Міністэрствам дазволу на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях і акта перадачы раздзелаў навукова-праектнай дакументацыі пасля яе ўзгаднення ў Банк звестак пра гісторыка-культурную спадчыну Рэспублікі Беларусь.

Распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі, правядзенне земляных работ, рамонтныя работы на фасадах будынкаў, замена аконных блокаў, запаўненняў балконаў і лоджый, уваходных груп, устаноўка кандыцыянераў, антэн, ралетаў, вонкавай рэкламы, перапланіроўка і пераабсталяванне памяшканняў для новых функцый (крамы, офісы і інш.), замена новых аконных і дзвярных праёмаў, а таксама іншыя дзеянні, якія могуць прывесці да змены вонкавага выгляду аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, выконваюцца толькі пры наяўнасці дазволу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Для помнікаў археалогіі дазвол на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях выдаецца пры наяўнасці дазволу на права правядзення археалагічных даследаванняў, які прадугледжаны артыкулам 127 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

Форма дазволу на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях устанаўліваецца Міністэрствам культуры (артыкул 115 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры).

Пасля завяршэння работ Міністэрства культуры выдае заключэнне пра адпаведнасць прынятай у эксплуатацыю нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці (артыкул 120 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры).

Дазвол на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях выдаецца ўпраўленнем па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь па адрасе: 220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11, тэл. (8-017) 200-11-36.

Кодэксам Рэспублікі Беларусь «Аб адміністрацыйных правапарушэннях» прадугледжаны наступныя меры за парушэнне заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны:

– артыкул 19.2. «Невыкананне патрабаванняў ахоўных абавязацельстваў у адносінах да гісторыка-культурных каштоўнасцяў цягне накладанне штрафу ў памеры ад васьмі да дваццаці пяці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад васьмі да пяцідзесяці базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – да двухсот базавых велічынь»;

– артыкул 19.3. «Парушэнне парадку і (або) умоў выканання работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях альбо ўчыненне дзеянняў, якія ствараюць пагрозу знішчэння, пашкоджання гісторыка-культурных каштоўнасцяў, цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад дзесяці да ста базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – да пяцісот базавых велічынь»;

Адказнасць за парушэнне заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны прадугледжана і Крымінальным Кодэксам Рэспублікі Беларусь:

– артыкул 344. «Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне гісторыка-культурных каштоўнасцяў або матэрыяльных аб’ектаў, якія валодаюць адметнымі духоўнымі, мастацкімі і (або) дакументальнымі вартасцямі і што адпавядаюць аднаму з крытэрыяў адбору матэрыяльных аб’ектаў для прысваення ім статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, караюцца грамадскімі работамі, або штрафам, або арыштам на тэрмін да шасці месяцаў, або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін»;

– артыкул 345. «Знішчэнне, пашкоджанне гісторыка-культурных каштоўнасцяў або матэрыяльных аб’ектаў, якія валодаюць адметнымі духоўнымі, мастацкімі і (або) дакументальнымі вартасцямі і што адпавядаюць аднаму з крытэраў адбору матэрыяльных аб’ектаў для прысваення ім статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, учыненыя па неасцярожнасці, альбо іх страта з прычыны нядбайнага захоўвання, якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры, караюцца грамадскімі работамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да аднаго года, або арыштам на тэрмін да трох месяцаў, або абмежаваннем волі на тэрмін да аднаго года».

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння асобая значнасць надаецца захаванню нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны. Уласнік гісторыка-культурнай каштоўнасці нясе адказнасць за...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика