Ёсць у Іванава свая літаратурная гісторыя….... 21.by

Ёсць у Іванава свая літаратурная гісторыя…...

22.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article4147.jpg

 2 верасня Брэстчына прыме рэспубліканскае свята – Дзень беларускага пісьменства. Для яго правядзення на гэты раз абраны горад Іванава, некалішні Янаў.

Зазвычай выбар не бывае выпадковым. У пэўным сэнсе слова гораду ці месцу трэба заслужыць сваёй гісторыяй стаць цэнтрам свята. І найперш неабходна, каб горад быў адметны ў сваёй літаратурнай гісторыі. Чым жа можа ганарыцца Іванава?

Найперш, гэта радзіма велічных постацяў. Фёдар Дастаеўскі, Ян Пратасовіч, Напалеон Орда. Пратасовіч і Орда нарадзіліся на гэтай зямлі (першы – у вёсцы Магільна, якая даўно злілася з горадам Іванава, а другі – у Варацэвічах, за 15 кіламетраў ад райцэнтра), а для Дастаеўскага Іванаўшчына з’яўляецца прарадзімай – тут жылі яго далёкія продкі. Акрамя таго, вёсцы Дастоева вялікі рускі пісьменнік і гуманіст абавязаны сваім прозвішчам. 
Ян Пратасовіч – aўтар шасці паэтычных кніг, выдадзеных у Вільні ў канцы XVI – пачатку XVII ст. На жаль, цяпер імя паэта ў Белаpyci вядома хіба толькі спецыялістам ды захавальнікам спадчыны. Ян Пратасовіч быў чалавекам адукаваным, ведаў лацінскую, грэчаскую i заходнееўрапейскія мовы. Атрымаў адукацыю ў адным заходнееўрапейскім універсітэце дзякуючы падтрымцы багатых мецэнатаў (магчыма, Радзівілаў). У 1570-1580-я гады займаў пасаду віленскага гарадскога суддзі. Мяркуюць, што з канца 1580-х і да сярэдзіны 1590-х гадоў жыў у сваёй вёсцы каля Іванава. Тут былі задуманы i напісаны яго маральна-павучальныя i навуковыя творы, для публікацыі якіх ён прыязджаў «у слаўнае места Віленскае». Пратасовіч быў адным з самых пладавітых паэтаў княства эпохі Рэнесансу. Хоць, насамрэч, аб’ём ягонай друкаванай спадчыны невялікі: каля 120 старонак. Храналогія выдання ягоных твораў выглядае наступным чынам: 1595 – першы, 1597 – чатыры наступныя, 1608 – апошні.

Напалеон Орда нарадзіўся 11 лютага 1807 года ў родавым маёнтку Варацэвічы ў сям’і маршалка шляхты Кобрынскага павета, інжынера-фартыфікатара Міхала Орды. Атрымаўшы пачатковую адукацыю дома ад бацькоў, Орда далейшую вучобу працягваў у Свіслацкай гімназіі, якую паспяхова скончыў у 1823 годзе. У тыя часы буйнейшым адукацыйным цэнтрам, асяродкам вольнай дэмакратычнай думкі з’яўляўся славуты Віленскі ўніверсітэт, куды адразу пасля гімназіі паступае Орда на фізіка-матэматычны факультэт. Пасля працуе хатнім настаўнікам музыкі ў генерала Адама Ржавускага на Валыні. У вольныя ад працы месяцы Орда шмат падарожнічае па Беларусі, Літве, Польшчы і Украіне. У час сваіх вандровак робіць замалёўкі архітэктурных і гістарычных помнікаў, гарадоў і мястэчак, славутых мясцін, звязаных з жыццём і дзейнасцю знакамітых людзей. Вынікам гэтых вандраванняў з’явіўся багаты збор мастацкіх твораў, гэта больш за 1150 малюнкаў, з якіх каля 200 прысвечаны менавіта Беларусі. 

Сучаснае слоўнае мастацтва Іванаўшчыны прымнажае набытак новымі імёнамі і творамі, стылямі і фарбамі. Імёны празаікаў, паэтаў, пісьменнікаў-дакументалістаў Анатоля Крэйдзіча, Аляксея Каўко, Міколы Федзюковіча, Міколы Панасюка, Міколы Трафімчука, Валерыя Кухарчука, Васіля Жушмы і многіх іншых атрымалі шырокую вядомасць у краіне і за яе межамі. На Іванаўшчыне паспелі папрацаваць такія вядомыя пісьменнікі, як Алесь Крыга, наш зямляк – Мікола Купрэеў, беларускі паэт і празаік, аўтар кніг паэзіі і прозы «Правінцыйныя фантазіі», якая выклікала фурор сярод аматараў літаратуры ў Беларусі і за межамі краіны.

Такім чынам, ёсць у гісторыі Іванаўшчыны літаратурныя постаці ў яе мінулым і цяперашнім, верым, будуць і ў заўтрашнім дні.
Падрыхтаваў Валерый ГАПЕЕЎ.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  2 верасня Брэстчына прыме рэспубліканскае свята – Дзень беларускага пісьменства. Для яго правядзення на гэты раз абраны горад Іванава, некалішні Янаў....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика