ВЛКСМ – 100 лет!
25.10.2018
—
Разное
|
Прыміце сардэчныя віншаванні з нагоды славутай даты
ў гісторыі камсамола – 100-годдзя з дня ўтварэння Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі!
Гэта была ўнікальная маладзёжная арганізацыя, знаходзіцца ў якой лічылася гонарам для маладых лю-дзей. Большасць прайшлі ў ёй шлях грамадзянскага станаўлення, пошуку адказаў на галоўныя жыццёвыя пытанні. На выклікі часу камсамольцы адказвалі самаадданай працай, прыкладнай вучобай, годным выкананнем воінскага абавязку, высокімі дасягненнямі ў навуцы, культуры і спорце. Гэта была сапраўдная кузня кадраў, стартавая пляцоўка для тых, хто імкнуўся працаваць і верыў у свае сілы.
Камсамол – гэта вернае сяброўства, любоў, студэнцтва, рамантыка новых дарог, гэта агульныя мэты і мары, а галоўнае – дачыненне да лёсу Айчыны, імкненне рэальнымі справамі і працоўнымі дасягненнямі быць карыснымі сваёй краіне.
Школу камсамола прайшлі некалькі пакаленняў жыхароў Шуміліншчыны, якія і сёння займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю, удзельнічаюць у грамадскім жыцці раёна, уносяць важкі ўклад у справу выхавання падрастаючага пакалення.
Правераныя часам традыцыі камсамола запатрабаваныя ў рабоце сучасных маладзёжных грамадскіх арганізацый, самая масавая з якіх – Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.
Шаноўныя землякі! У гэты знамянальны дзень прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, святла, дабрабыту і доўгіх гадоў мірнага, шчаслівага жыцця.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №83 ад 26.10.2018 г.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя ветэраны камсамольскага руху Шумілінскага раёна! Прыміце сардэчныя віншаванні з нагоды славутай даты ў гісторыі камсамола – 100-годдзя з дня ўтварэння...
|
|