Патрыятызм выхоўваецца з дзяцінства. 21.by

Патрыятызм выхоўваецца з дзяцінства

22.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Бельскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа трэці год працуе над рэалізацыяй інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання грама­дзянскай ідэнтычнасці вучняў у рамках арганізацыі і дзейнасці рэгіянальных віртуальных музеяў”. У бягучым навучальным годзе пры падрыхтоўцы да педагагічнага савета па тэме “Патрыятычнае выхаванне як адзін з асноўных напрамкаў дзейнасці ўстановы па фарміраванні ў вучняў грамадзянскай і маральнай свядомасці“ праведзены шэраг мерепрыемстваў, якія накіраваны на рэалізацыю дадзенага праекта.
У лістападзе адбылася сустрэча з Мікалаем Кірылавічам Сапранецкім, які на працягу многіх гадоў з’яўляўся старшынёй калгаса імя XXII з’езда КПСС, а пазней – СПК “Бель”. З вялікай цікавасцю слухалі вучні і настаўнікі аповед чалавека, які нара­дзіўся адразу пасля вайны, у далекім 1946 годзе. Гэта быў вельмі цяжкі час. Дзіцячая памяць захавала тыя падзеі на ўсё астатняе жыццё.
Мікалай Кірылавіч расказаў пра самыя яркія моманты са свайго жыцця (праца першым сакратаром Крычаўскага камітэта камсамола, удзел у ХVII з’ездзе УЛКСМ, дэпутат Вярхоўнага Савета і інш.), паказаў шмат фотаздымкаў з гісторыі калгаса, на якіх дзеці пазналі сваіх блізкіх і знаёмых. На ўсе пытанні вучняў прагучалі вельмі змястоўныя і праўдзівыя адказы.
З цеплынёй і павагай успамінае старшыня пра людзей, з якімі прыйшлося шмат перажыць і радасных падзей, і нягод.
На працягу ўсёй сустрэчы Мікалай Кірылавіч імкнуўся данесці да дзяцей пачуццё павагі да бацькоў, да людзей працы, заклікаў з вялікай любоўю адносіцца да таго месца, дзе нарадзіўся і жывеш, да сваёй малой радзімы.
Сустрэча з М. К. Сапранецкім пакінула глыбокі след у душы кожнага з нас. Мы ўдзячны лёсу, што побач з намі жыве цудоўны чалавек з такой цікавай, незвычайнай біяграфіяй. Яго жыццё — прыклад пат­рыятызму для моладзі.
Вялікі дзякуй Мікалаю Кірылавічу, які перадае ў школьны музей шмат матэрыялаў у электронным варыянце. Гэта дасць магчымасць віртуальна пазнаёміцца з гісторыяй стварэння калгаса, развіцця вёскі, убачыць тых людзей, якія ўнеслі вялікі ўклад, каб квітнела наша малая радзіма.
Зінаіда Арцёмава,
настаўнік.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бельскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа трэці год працуе над рэалізацыяй інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика