Падазраваны ў забойстве пенсіянерак пад Віцебскам дапамагаў ім па гаспадарцы
04.01.2019 11:40
—
Разное
|
Дом, дзе жылі пенсіянеркі. Скрыншот з відэа Следчага камітэта 3 студзеня ў вёсцы Прысушына пад Віцебскам знайшлі забітымі дзвюх жанчын. Яны былі сваячкамі. Старэйшай Валянціне В. было 78 гадоў, малодшай Марыі К. — 76. “Забітыя дзве пенсіянеркі, які жылі ў вёсцы ў адным доме, — распавядае Еўрарадыё кіраўніца справамі Задуброўскага сельсавета Ія Мяцелева. — Дачка адной бабулі жыве ў Германіі, сын другой у Віцебску. Два тыдні таму ён інсульт перанёс... Дзве пенсіянеркі, мірныя бабулі, як і ўсе астатнія”. — Што людзі пра гэта думаюць? Вёска ў шоку? — Натуральна. І не толькі вёска. Такі выпадак раз у 20-40 гадоў бывае, напэўна. Такога ў нас яшчэ не было. — Чаму гэта адбылося? — Ну, што паслужыла прычынай... Няма працы. Людзі многія сядзяць без працы, таму… Тэлефануйце ў міліцыю, не буду казаць лішняга. Целы двух жанчын Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па артыкуле "забойства". На месца выязджаў начальнік УСК па Віцебскай вобласці Уладзімір Шалухін. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дом, дзе жылі пенсіянеркі. Скрыншот з відэа Следчага камітэта 3 студзеня ў вёсцы Прысушына пад Віцебскам знайшлі забітымі дзвюх жанчын. Яны былі сваячкамі....
|
|