Первым малышом 2019 года в Витебской области стал ушачанин!. 21.by

Первым малышом 2019 года в Витебской области стал ушачанин!

09.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Самы каштоўны падарунак да Новага года атрымала сёлета сям’я Чабохаў з г.п.Ушачы. Праз тры хвіліны пасля бою курантаў у абласным клінічным радзільным доме ў іх нарадзіўся хлопчык вагой 3 кілаграмы 810 грамаў і ростам 51 сантыметр, які стаў першым малышом 2019-га не толькі ў нашым раёне, але і ва ўсёй Віцебскай вобласці.

– Шчыра кажучы, чакалі папаўнення крыху пазней: бліжэй да майго дня нараджэння – 11 студзеня, – падзялілася з намі маці хлопчыка Анастасія. – Але сынок “папрасіўся” раней. Нікому з блізкіх не сказала, што іду раджаць: вырашыла вытрымаць інтрыгу. Першымі павіншавалі ўрачы. Потым, вядома, патэлефанавала мужу і сыну Яну, які з нецярпеннем чакаў з’яўлення браціка. Калі я была цяжарная, ён часта туліўся да майго жывата, размаўляў з малышом. А той, у сваю чаргу, актыўна “перадаваў яму прывітанні” ручкамі і ножкамі.

Павіншаваць нашу зямлячку і яшчэ пецярых матуль вобласці, якія нарадзілі дзетак 1 студзеня, завіталі днямі футбалісты ФК “Віцебск”. Госці ўручылі жанчынам сімвалічныя падарункі – футбольныя мячы, выказаўшы надзею ў будучым убачыць малых у складзе іх каманды. Для А.Чабохі такое віншаванне стала асаблівым удвая: яна прыхільніца здаровага ладу жыцця, не так даўно сама актыўна наведвала трэнажорную залу, Ян улетку гуляў у футбол, а цяпер палюбіў турнік. “Будзем і маленькага прывучаць да спорту”, – усміхаецца Анастасія.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самы каштоўны падарунак да Новага года атрымала сёлета сям’я Чабохаў з г.п.Ушачы. Праз тры хвіліны пасля бою курантаў у абласным клінічным радзільным доме ў іх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика