30 лет руководит яслями-садом №2 г.п.Ушачи Людмила Наприенко
23.01.2019
—
Разное
|
Маршрут свайго руху “дом-работа” Людміла Андрэеўна Напрыенка ведае выдатна. Здаецца, што прайшла б яго з заплюшчанымі вачыма. Да ясляў-сада №2 г.п.Ушачы, дзе яна працуе загадчыцай вось ужо 30 гадоў, адлегласць невялікая. Таму і свой вольны час яна нярэдка праводзіць тут. – На рабоце, здаецца, і жыву, – усміхаецца гераіня нашага аповеду. – Дашкольная ўстанова для мяне – як роднае дзіця, выпешчанае і такое дарагое. Яму аддаю ўсё магчымае і нават крыху больш. Уся прафесійная дзейнасць жанчыны звязана з яслямі-садам №2. З сакавіка 1982-га працавала тут выхавацелем, а ў студзені 1989-га ёй прапанавалі пасаду загадчыцы. – Спачатку думала, што не атрымаецца з мяне кіраўнік, – прызнаецца Л.А.Напрыенка. – Дашкольная ўстанова патрабавала сур’ёзнага рамонту. Выхаванцаў у нас было ажно 185, а педагагічны калектыў складаўся з больш вопытных за мяне спецыялістаў. Але цяжкасцей я не баялася, паколькі ведала, што ўпартай штодзённай работай іх можна пераадолець. Жанчына ўпэўнена: дзеці востра на ўсё рэагуюць, таму ніякага фальшу дапускаць у рабоце нельга. У садку павінна быць камфортна, як дома, а бацькам спакойна, што іх малыш дагледжаны, накормлены, цікава і карысна праводзіць час. Дзеля гэтага і працуе ўвесь калектыў. Практычна ўсіх сённяшніх выхаванцаў установы Людміла Андрэеўна ведае па імёнах, з гонарам расказвае і пра выпускнікоў: “Вось гэта ў другім радзе Юра Шчукін – заўсёды спакойны, паслухмяны. А вось у гэтай усмешлівай дзяўчынцы “на галёрцы” немагчыма не пазнаць Марыну Макрыдзіну – ніколькі не змянілася! Як, дарэчы, і Алеся Футарман, першая памочніца і сяброўка выхавацеляў”. Адразу бачна: любіць жанчына сваю справу і робіць усё, каб аб’яднаць калектыў адной ідэяй: працаваць сабе на радасць, быць прыкладам для іншых, карысным грамадству і маленькім ушачанам. * * * Уручыць Людміле Андрэеўне Ліст Падзякі за плённую дзейнасць на педагагічнай ніве завітала на ўрачыстасць старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Л.Шкаруба. А той настрой, што панаваў гэтым днём ва ўстанове, сведчыў, што свой шлях у жыцці Л.А.Напрыенка выбрала правільна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маршрут свайго руху “дом-работа” Людміла Андрэеўна Напрыенка ведае выдатна. Здаецца, што прайшла б яго з заплюшчанымі вачыма. Да ясляў-сада №2 г.п.Ушачы, дзе яна...
|
|