У Башнях вучыліся тушыць пажар і ратаваць пацярпелых. 21.by

У Башнях вучыліся тушыць пажар і ратаваць пацярпелых

28.02.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Башнях вучыліся тушыць пажар і ратаваць пацярпелых

У рамках правядзення Адзінага дня бяспекі ратавальнікі правялі навучальныя заняткі з педагогамі і школьнікамі  Башнёўскай школы.
Якія бываюць надзвычайныя сітуацыі і з-за чаго яны ўзнікаюць, як своечасова іх папярэдзіць і як дзейнічаць у выпадку пажару і іншых надзвычайных сітуацый расказаў вучням супрацоўнік ратавальнай службы Вадзім Півавараў. Прэзентаваў Вадзім Віктаравіч і мабільны дадатак “МНС Беларусі: дапамога побач”, расказаў пра яго магчымасці і асноўныя функцыі і параіў абавязкова ўстанавіць яго на мабільныя тэлефоны.
Таксама школьнікі атрымалі веды наконт таго, як бяспечна карыстацца электрапрыборамі і газавым абсталяваннем – відэаролікі наглядна паказалі, да чаго можа прывесці грэбаванне элементарнымі правіламі.
Падчас вучобы вучні і настаўнікі пазнаёміліся з прынцыпам дзеяння, правіламі ўстаноўкі і абслугоўвання аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і адпрацавалі іх на практыцы. А ў якасці замацавання ведаў інспектар РАНС прапанаваў вучням віктарыну па асновах бяспекі жыццядзейнасці і гульнявыя конкурсы. Дзеці паглядзелі навучальны фільм, атрымалі буклеты.
А пасля была практычная частка па адпрацоўцы навыкаў эвакуацыі настаўнікаў і вучняў з вучэбных класаў. Адначасова прайшлі вучэнні з прыцягненнем тэхнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях – усе разам тушылі ўмоўны пажар і ратавалі пацярпелых. Зразумела, дзеці не маглі раўнадушна прайсці міма пажарнай спецтэхнікі і абсталявання, – ім цікава было і ў аўтамабілі пасядзець, і спецвопратку прымерыць.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №18 ад 01.03.2019 г.

У Башнях вучыліся тушыць пажар і ратаваць пацярпелых   У рамках правядзення Адзінага дня бяспекі ратавальнікі правялі навучальныя заняткі з педагогамі і школьнікамі  Башнёўскай школы.  Якія бываюць надзвычайныя сітуацыі і з-за чаго яны ўзнікаюць, як своечасова іх папярэдзіць і як дзейнічаць у выпадку пажару і іншых надзвычайных сітуацый расказаў вучням супрацоўнік ратавальнай службы Вадзім Півавараў. Прэзентаваў Вадзім Віктаравіч і мабільны дадатак “МНС Беларусі: дапамога побач”, расказаў пра яго магчымасці і асноўныя функцыі і параіў абавязкова ўстанавіць яго на мабільныя тэлефоны.    Таксама школьнікі атрымалі веды наконт таго, як бяспечна карыстацца электрапрыборамі і газавым абсталяваннем – відэаролікі наглядна паказалі, да чаго можа прывесці грэбаванне элементарнымі правіламі.   Падчас вучобы вучні і настаўнікі пазнаёміліся з прынцыпам дзеяння, правіламі ўстаноўкі і абслугоўвання аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і адпрацавалі іх на практыцы. А ў якасці замацавання ведаў інспектар РАНС прапанаваў вучням віктарыну па асновах бяспекі жыццядзейнасці і гульнявыя конкурсы. Дзеці паглядзелі навучальны фільм, атрымалі буклеты.   А пасля была практычная частка па адпрацоўцы навыкаў эвакуацыі настаўнікаў і вучняў з вучэбных класаў. Адначасова прайшлі вучэнні з прыцягненнем тэхнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях – усе разам тушылі ўмоўны пажар і ратавалі пацярпелых. Зразумела, дзеці не маглі раўнадушна прайсці міма пажарнай спецтэхнікі і абсталявання, – ім цікава было і ў аўтамабілі пасядзець, і спецвопратку прымерыць.Алена КАРПУШЭНКА.Надрукавана ў №18 ад 01.03.2019 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Башнях вучыліся тушыць пажар і ратаваць пацярпелых У рамках правядзення Адзінага дня бяспекі ратавальнікі правялі навучальныя заняткі з педагогамі і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика