5 мая ў Беларусі — Дзень друку. Сваё прафесійнае свята ў гэты дзень адзначае і Уладзімір Гарчакоў. 21.by

5 мая ў Беларусі — Дзень друку. Сваё прафесійнае свята ў гэты дзень адзначае і Уладзімір Гарчакоў

05.05.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На пачатку мая ў жыхара нашага горада Уладзіміра Гарчакова два святы: першага мая Уладзімір Паўлавіч адзначае свой дзень нараджэння, а пятага — Дзень друку, які з’яўляецца яго прафесійным святам.

▪ 35 гадоў друкарня была месцам працы Уладзіміра Гарчакова. Фота Валянціны Краўцовай.

Уся працоўная біяграфія Уладзіміра Гарчакова звязана з Мсціслаўскай узбуйненай друкарняй, у якую ён прыйшоў пасля заканчэння школы. Спачатку быў вучнем, асвойваў друкарскую справу на тыгельнай машыне, затым на машыне высокага друку. Яго настаўнікамі былі Мікалай Ільянкоў і Надзея Сідарава, якіх ён і сёння ўспамінае добрым словам.

Адпрацаваўшы год, Уладзімір Паўлавіч быў прызваны на тэрміновую воінскую службу, якую ён праходзіў у Заходняй Украіне ў ракетных войсках. Куды пайсці пасля службы, — не раздумваў: толькі ў родны Мсціслаў, у калектыў, які за непрацяглы час стаў блізкім.

Так склалася, што друкарня стала адзіным месцам работы Уладзіміра Гарчакова. Не маючы спецыяльнай адукацыі, 35 гадоў ён добрасумленна і старанна выконваў свае абавязкі: друкаваў раённую газету, бланачную прадукцыю.

— Газета выходзіла на чатырох старонках тры разы на тыдзень, — успамінае друкар-ветэран. — Разварот (2 і 3 старонкі) супрацоўнікі рэдакцыі аддавалі ў друк своечасова, а што датычыцца першай старонкі, то іншым часам яе падрыхтоўка заканчвалася далёка пасля пяці гадзін вечара. І тады, каб надрукаваць чарговы нумар «Святло Кастрычніка», прыходзілася затрымлівацца на працы дапазна або нават давідна. Шмат выпускалі і самай разнастайнай бланачнай прадукцыі, бо арганізацый і заказаў было шмат.

На пошту, як расказаў Уладзімір Паўлавіч, газеты некаторы час дастаўлялі на кані, які быў у той час у рэдакцыі. Потым пачала забіраць паштовая машына. Для зручнасці ў двары друкарні была змайстравана спецыяльная скрыня, у якую друкары складвалі свежы нумар газеты…

Даўно ўжо раёнку друкуюць у абласной друкарні на сучасным абсталяванні. Рэарганізавана Мсціслаўская друкарня, закрыт і цэх, у якім працаваў дружны і зладжаны калектыў. Але Уладзімір Паўлавіч з павагай успамінае сваіх калег Валерыя і Тамару Падковенкаў, Надзею Свішчову, Антаніну Маслакову, Валянціну Раеву, Раісу Максіменкаву, з якімі працаваў не адзін дзясятак гадоў. Добрыя адносіны былі і з рэдактарамі раённай газеты Ісаакам Шахновічам, Аляксандрам Сапёравым, з кіраўнікамі друкарні. І зараз, знаходзячыся на заслужаным адпачынку, ён з гонарам гаворыць пра сваю прафесію. З вялікім жаданнем Уладзімір Гарчакоў сустракаецца з былымі калегамі, каб успомніць мінулыя гады.

Валянціна ЯЗЭПАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пачатку мая ў жыхара нашага горада Уладзіміра Гарчакова два святы: першага мая Уладзімір Паўлавіч адзначае свой дзень нараджэння, а пятага — Дзень друку, які...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика