Старшыня райвыканкама Генадзь Харужык сустрэўся з жыхарамі мікрараёна Карані
24.05.2019
—
Разное
|
22 мая, пасля заканчэння працоўнага дня, старшыня райвыканкама Генадзь Харужык сустрэўся ў СШ №6 з педагогамі гэтай школы, іншымі жыхарамі мікрараёна Карані. Яны прыйшлі на сустрэчу, каб пачуць ад кіраўніка раёна аб тым, як будзе ў далейшым развівацца наш горад, мікрараён, дзе яны жывуць. Не засталіся па-за ўвагай школьныя пытанні.
Генадзь Васільевіч падрабязна і аргументавана расказаў аб уплыве вытворчасці на развіццё іншых сфер эканомікі. Стварэнне новых прадпрыемстваў, іх эфектыўная дзейнасць садзейнічаюць папаўненню бюджэту раёна. Дадаткова атрыманыя грошы выдаткоўваюцца на вырашэнне надзённых задач у сацыяльнай сферы – медыцыне, адукацыі, культуры і г. д. Вось і нядаўна ў райвыканкаме была перагледжана расходная частка бюджэту, у яе ўключана пэўная сума грошай, якая выкарыстаецца на патрэбы школ і дашкольных устаноў. Старшыня райвыканкама Генадзь Харужык выслухаў пытанні жыхароў мікрараёна Карані, якія тычыліся добраўпарадкавання, экалогіі, даў на іх канкрэтныя адказы. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22 мая, пасля заканчэння працоўнага дня, старшыня райвыканкама Генадзь Харужык сустрэўся ў СШ №6 з педагогамі гэтай школы, іншымі жыхарамі мікрараёна Карані. Яны...
|
|